Іаган Петэр Мюлер

Іаган Петэр Мюлер (ням.: Johannes Peter Müller; 14 ліпеня 1801 — 28 красавіка 1858) — германскі прыродазнавец XIX стагоддзя, біёлаг.

Іаган Петэр Мюлер
Johannes Peter Muller
Мюлер, Іаган Петэр
Мюлер, Іаган Петэр
Дата нараджэння 14 ліпеня 1801(1801-07-14)[1][2][…]
Месца нараджэння Кобленц
Дата смерці 28 красавіка 1858(1858-04-28)[1][2][…] (56 гадоў)
Месца смерці Берлін
Грамадзянства
Дзеці Max Müller[d][3]
Род дзейнасці заолаг, анатам, біёлаг, іхтыолаг, выкладчык універсітэта, фізіёлаг, неўролаг, урач, герпетолаг, марскі біёлаг
Навуковая сфера Біялогія
Месца працы
Альма-матар Бонскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Karl Rudolphi[d][4], Philipp Franz von Walther[d][5] і August Franz Joseph Karl Mayer[d][6]
Вядомыя вучні Гельмгольц
Вядомы як нямецкі прыродазнавец, біёлаг XIX стагоддзя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Кобленцы. Сын шаўца, які зрабіў усё магчымае, каб даць сыну адукацыю. У 1819 г. паступіў у Бонскі ўніверсітэт спачатку з мэтай вывучаць каталіцкую тэалогію, але ўжо праз некалькі дзён перайшоў да вывучэння медыцыны. Будучы студэнтам, ён атрымаў узнагароду за даследаванне аб дыханні зародка.

У 1822 годзе атрымаў ступень доктара за дысертацыю: «Dissertatio inauguralis, physiologica sistens commentaries de phoronomia animalium», а ў наступным годзе выдаў «De respiratione foetus commentatio physiologic a in academio borussicarhenana praemio ornata» (Лейпцыг, 1823).

Вельмі важнае значэнне мела для яго знаёмства з Рудольфі, якое вызваліла яго ад схільнасці да натурфіласофіі таго часу.

У 1824 годзе стаў прыват-дацэнтам медыцынскага факультэта ў Боне, ў 1826 годзе стаў экстра-ардынарый, прафесар. У 1833 годзе ён заняў (пасля Рудольфі) кафедру анатоміі і фізіялогіі і стаў дырэктарам анатамічнага тэатра анатама-заатамічнага музея пры Берлінскім універсітэце, дзе і заставаўся да смерці.

Навуковая і прафесарская дзейнасць Мюлера ў Боне і Берліне была надзвычай шырокая і рознабаковая: ён чытаў лекцыі па анатоміі чалавека, параўнальнай анатоміі, фізіялогіі, эмбрыялогіі.

Зноскі

  1. а б Johannes Muller // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Johannes Peter Müller // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Biographisches Jahrbuch und Deutscher Nekrolog / Hrsg.: A. BettelheimB. — Т. 1, 1896. — S. 157.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 7 жніўня 2016.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  6. https://www.genealogy.math.ndsu.nodak.edu/id.php?id=23194
  7. www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.