Ёган Рудольф Губер

(Пасля перасылкі з Іаган Рудольф Хубер)

Ёган Рудольф Губер (ням.: Johann Rudolf Huber; 166828 лютага 1748) — швейцарскі мастак і гравёр, а таксама дзяржаўны дзеяч.

Ёган Рудольф Губер
ням.: Johann Rudolf Huber
Фатаграфія
Дата нараджэння 21 красавіка 1668(1668-04-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 1748(1748-02-28)[3][4][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, гравёр, палітык
Жанр партрэтны жывапіс[d]
Уплыў на Johann Rudolf Huber[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 21 красавіка (1 траўня) 1668 у Базелі. Паходзіў са старажытнага роду Губер.

Першыя ўрокі малявання атрымаў у дзесяцігадовым узросце ў сям’і. Потым навучаўся ў майстэрні базельскага мастака-партрэтыста Ёгана Каспара Маера (1645—1705). У 1683 годзе Ёган Губер увайшоў у хатнюю акадэмію мастака і гравёра Жазефа Вернера ў Берне. У 1685 годзе вучыўся ў нямецкага майстра Ніклауса Даксельхофера (1634—1707). У гэтым жа годзе ён накіраваўся ў Венецыю. Тут у 1686 годзе знайшоў працу ў выхадца з Галандыі мастака Кавальерэ Тэмпеста (1637—1701), напісаў шмат партрэтаў. У 1689 годзе Губер паступіў у рымскую Акадэмію Святога Лукі, дзе стаў вучнем знакамітага Карла Марата. Пасля шасці гадоў знаходжання ў Італіі, праз Жэневу і Ліён ён прыехаў у Парыж.

Увесну 1693 года ён вярнуўся ў Базель і неўзабаве быў запісаны ў гільдыю «Zunft zum Himmel». У наступным годзе быў абраны ў кіраванне гільдыі і адначасова ў Вялікі Савет Базеля. У 1694 годзе Губер пазнаёміўся з маркграфам Бадэн-Дурлаха Фрыдрыхам VII і ў 1696 годзе — з герцагам Вюртэмберга Эберхардам Людвігам. Атрымаў заказ на партрэт нявесты герцага — прынцэсы Ёганы Лізаветы Бадэн-Дурлахскай. У чэрвені 1697 года Ёган Рудольф адправіўся ў Штутгарт да герцага, дзе стаў яго прыдворным мастаком. Таксама ён прымаў удзел у роспісе часткі памяшканняў яго замка ў Штутгарце ў 1698 годзе (амаль усе яны былі пашкоджаны падчас я пажару ў 1931 годзе). У 1699 годзе Губер пакінуў Вюртэмбергскі двор па невядомых прычынах. У Штутгарце ён пазнаёміўся з нямецкім паэтам і перакладчыкам Карлам Дролінгерам, з якім у яго склалася шматгадовае сяброўства.

З восені 1702 года Губер працаваў па большай частцы ў Берне, наведваючы пры гэтым часта Базель. У 1705 годзе яны стварыў партрэт Сюзаны Шцюрлер (ням.: Susanna Margaretha Stürler, 1668—1740) у вобразе наяды. Сюзана і яе муж Ёган Фрышынг (ням.: Johann Frisching) былі аднымі з лепшых кліентаў Губера ў Берне. У гэты час Ёган Рудольф Губер браў удзел і ў палітычных справах, у прыватнасці быў удзельнікам Бадэнскай дамовы пасля вайны за іспанскую спадчыну. Працаваў у бернскай рэгістратуры, быў абраны ў Малую Раду Базеля, займаючы гэтую пасаду да сваёй смерці.

Памёр 28 лютага 1748 г. у Базелі.

Зноскі

  1. Huber, Johann Rudolf (der Ältere) // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Johann Rudolf (der Ältere) Huber — 2006.
  4. Johann Rudolf (I) Huber // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.