Іаган Хедвіг
Іага́н Хе́двіг (таксама Гедвіг ням.: Johann Hedwig; 8 снежня 1730, Кранштат, Трансільванія — 18 лютага 1799, Лейпцыг) — нямецкі батанік, спецыяліст па бяскветкавым раслінам, адзін з заснавальнікаў брыялогіі.
Іаган Хедвіг | |
---|---|
Johann Hedwig | |
| |
Дата нараджэння | 8 снежня 1730[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 1799[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, брыёлаг, выкладчык універсітэта, урач |
Навуковая сфера | батаніка[3], брыялогія[3] і медыцына[3] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | «Бацька брыялогіі» |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Hedw.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Біяграфія
правіцьІаган Хедвіг скончыў Лейпцыгскі ўніверсітэт, у 1759 годзе атрымаў дыплом урача і на працягу наступных дваццаці гадоў займаўся батанікай у свабодны ад медыцынскай практыкі час. Затым яго батанічныя працы атрымалі прызнанне, у 1789 годзе ён заняў кафедру прафесара батанікі і пасаду дырэктара Лейпцыгскага батанічнага саду.
Карыстаючыся мікраскопам, Хедвіг здолеў назіраць у мохаў антэрыдый і архегоній, спорападобных і фарміраванне пратанемы.
Некаторыя каштоўныя назіранні Хедвіг таксама зрабіў адносна водарасцей (у прыватнасці, спірагіры).
Сярод асноўных прац Хедвіга — «Fundamenta historiae naturalis muscorum frondosorum» (ізноў выдадзена ў 1883 годзе), «Theoria generationis et fructificationis plantarum cryptogamicarum Linnaei» і «Abbildungen kryptogamischer Gewächse» (1787—1797, 4 тома), аднак галоўная праца яго, «Species Muscorum Frondosorum», была выдадзена ў 1801 годзе пасмяротна: ён утрымлівае апісанне амаль усіх вядомых да таго часу мохаў і заклаў аснову іх сістэматыкі.
У памяць пра Хедвіга названы батанічны часопіс «Hedwigia».
Зноскі
- ↑ а б Johann Hedwig // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Dr. Constant v. Wurzbach Hedwig, Johann // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 8. — S. 190.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Спасылкі
правіць- Isely D. 2002 One Hundred and One Botanists Purdue University Press, 101 ISBN 1557532834
- Гедвиг, Иоганн // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (Праверана 2 лютага 2009)