Іаган Шрэтэр
Іаган Шрэ́тэр (? — да 20 лютага 1685) — жывапісец нямецкага паходжання. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Польшчы і Літвы.
Іаган Шрэтэр | |
---|---|
Дата нараджэння | XVII стагоддзе |
Дата смерці | 20 лютага 1685 |
Род дзейнасці | мастак |
![]() |
Біяграфічныя звесткі Правіць
Жыў у Гданьску, у 1640-я — пач. 1650-х г. у Гродна і Вільні, з 1655 у Кёнігсбергу, з 1660-х г. зноў у Вільні. Быў членам брацтва Св. Марціна.
Творчасць Правіць
У 1646 стварыў для Гродзенскага касцёла брыгітак алтарныя карціны: «Дабравешчанне», «Святая Брыгіта», «Святая Ганна», «Беззаганнае зачацце Дзевы Марыі» і інш.
У 1646 у Вільні напісаў партрэт жонак Януша Радзівіла — Катажыны Патоцкай і Марыі Лупу. Дзве жонкі Януша Радзівіла — нябожчыца Катажына з Патоцкіх і жывая ў момант стварэння партрэта Марыя Лупу — паказаны ў розных плоскасцях палатна: фігура Катажыны паўзаслонена постаццю Марыі. Кіруючыся рэалістычнымі традыцыямі фламандскай мастацкай школы, Іаган Шрэтэр імкнуўся даць псіхалагічную характарыстыку сваім гераіням. У вобразах няма той заглыбленасці, што характэрна для традыцый пашыранага ў XVII ст. параднага партрэта. Яму прыпісваюць партрэт Хрысціны Яўхіміі Радзівіл (да 1657).
Большасць яго работ не захавалася, у т.л. для брацтва Св. Марціна, алтарная карціна «Казьма і Дзям'ян» для касцёла Св. Яна ў Вільні.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Лугаваене А. Шрэтэр // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003. С. 466—467.
- Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII—XVIII стагоддзі. Мн., 2010. С. 80—81.
- Jodkowski J. Nieznane prace J. Szrettera i F. Lekszyckiego // Biuletyn historii sztuki. 1948. №1.
- Kamieniecka E. Portrety Jana Szrettera // Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie. Warszawa, 1973. T. 17.
- Paknys M. Vilniaus tapytojų padetis XVII a. II puseje // Menotyra. 1999. №4.
- Kałamajska-Saeed M. Kościół brygitek w Grodnie // Sztuka ziem wschodnich Rzeczypospolitej XVI—XVIII w. Lublin, 2000.