Іаган Штраус (бацька)
Ёган[5] або Іаган Штра́ус (бацька) (ням. Johann Strauß, 14 сакавіка 1804, Вена — 25 верасня 1849, Вена) — аўстрыйскі кампазітар, скрыпач і дырыжор. Родапачынальнік музычнай дынастыі Штраусаў. Трое яго сыноў — Іаган, Ёзэф і Эдуард — таксама сталі вядомымі кампазітарамі. Спадчына кампазітара налічвае 251 твораў (з іх 152 вальсы). Гэта спадчына была беражліва захавана яго сынам Іаганам Штраусам-малодшым і выдадзена ў 1889 годзе ў Лейпцыгу.
Іаган Штраус Johann Strauss | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | ням.: Johann Strauß |
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1804 |
Месца нараджэння | Вена |
Дата смерці | 25 верасня 1849 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Franz Borgias Strauss[d][4] |
Маці | Barbara Strauss[d][4] |
Жонка | Maria Anna Streim[d] |
Дзеці | Josef Strauss[d], Іаган Штраус і Eduard Strauss[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесія | скрыпач, кампазітар, дырыжор |
Інструменты | альт |
Жанры | класічная музыка |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
ПрацыПравіць
Некаторыя з напісаных ім твораў:
- Вальсы (152): Жыццё — гэта танец (Das Leben ein Tanz), Вальс галубак (Taüberl-Walzer), Вальс Венскай душы (Wiener-Gemüths-Walzer), Песня Дуная (Donau-Lieder), Дэманы (Mephistos Hollenrufe), Тальёні-вальс (Taglioni-Walzer), Вальс Баядэрак (Bajaderen-Walzer), Электрычныя іскры (Elektrische Funken), Збавіцель ад усіх клопатаў (SorgenBrecher), Венскі вальс (Der Wiener Walzer).
- Полькі (14) і Галопы (29): Галоп уздыхаў (Seufzer-Galopp), Галоп-Качуча (Cachuca-Galopp), Індыйскі галоп (Indianer-Galopp), Полька-Катэнька (Kathinka-Polka).
- Кадрылі (34): Кадрыля Венскага карнавала (Wiener-Carnevals-Quadrille), Юбілейная кадрыля (Jubel-Quadrille), Кадрыля Муз (Musen-Quadrille).
- Маршы (16): Трыўмфальны Аўстрыйскі марш (Triumph-Marsch Österreichischer), Парадны марш (Defilir-Marsch), Марш Радэцкага (Radetzky-Marsch).
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118619098 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Strauß, Johann I. Vater // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 39. — S. 327.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ а б geni.com — 2006. — 175000000 экз.
- ↑
«Пры перадачы на пісьме іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў, у структуру якіх уваходзіць спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі, рэкамендуем карыстацца палажэннямі § 16 Правіл арфаграфіі, зацверджаных у 2008 г. У адпаведнасці з фармулёўкай пункта 3 гэтага параграфа згаданае спалучэнне ("й + галосны") перадаецца ётаванымі галоснымі, таму ёсць падставы пісаць: Якагама, Яганэсбург, Емен, еменцы, Ёркшыр, Ёган, Ёзас (як Ёфе, Нью-Ёрк).»
— Адказ Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іаган Штраус (бацька)
- Іаган Штраус (бацька) на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў