Злучаныя Штаты Іанічных Астравоў
Злучаныя Штаты Іанічных Астравоў (грэч. Ηνωμένον Κράτος των Ιονίων Νήσων, італ.: Stati Uniti delle Isole Ionie) — гістарычная дзяржава, якая існавала з 1815 па 1864. З’яўлялася пратэктаратам Вялікабрытаніі. Пасля ўтварэння Грэчаскай дзяржавы была падорана Вялікабрытаніяй грэчаскаму каралю Георгу I.
Брытанскі прыязны пратэктарат | |||||
Злучаныя Штаты Іанічных Астравоў | |||||
---|---|---|---|---|---|
Ηνωμένον Κράτος των Ιονίων Νήσων Stati Uniti delle Isole Ionie | |||||
|
|||||
|
|||||
1815 — 1864
|
|||||
Сталіца | Корфу | ||||
Мова(ы) | Грэчаская, італьянская | ||||
Афіцыйная мова | грэчаская мова і італьянская мова | ||||
Грашовая адзінка |
Абол (1818—1833) Лепта (1833—1864) |
||||
Плошча | 2.659 км² (1864) | ||||
Насельніцтва | 236 тыс. (1864) | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іанічныя астравы на працягу стагоддзяў уваходзілі ў склад Венецыянскай рэспублікі, пакуль па Кампа-Фармійскаму міру 1797 не перайшлі да рэвалюцыйнай Францыі. У 1798—1799 руска-турэцкія сілы выбілі французаў з астравоў, і ўтварылі там Рэспубліку Сямі Астравоў, якая праіснавала з 1800 па 1807. Пасля гэтага Францыя зноў анексавала Іанічныя астравы, і яны ўвайшлі ў склад яе ў якасці Ілірыйскіх правінцый.
2 кастрычніка 1809 брытанцы разбілі французскі флот каля Закінфа, і захапілі астравы Закінф, Кефалінія і Кітыра. У 1810 яны занялі Лефкас. Корфу заставаўся пад французскім валадарствам да 1814.
Венскі кангрэс санкцыянаваў перадачу астравоў пад «прыязны пратэктарат» Вялікабрытаніі. Вялікабрытанія ўсталёўвала там ваенную адміністрацыю, а Аўстрыйская імперыя гарантавала астравам роўны з Вялікабрытаніяй камерцыйны статус. 26 жніўня 1817 была зацверджаная Канстытуцыя Мэйтлэнда, у адпаведнасці з якой утваралася федэрацыя сямі астравоў, а сэр Томас Мэйтлэнд станавіўся яе першым Лордам высокім камісарам .
29 сакавіка 1864 Вялікабрытанія, Грэцыя, Францыя і Расія падпісалі ў Лондане дагавор, пасля ратыфікацыі якога вострава павінны былі перайсці Грэцыі. 28 мая Лорд высокі камісар выдаў пракламацыю пра аб’яднанне Іанічнай рэспублікі з Каралеўствам Грэцыя.