Іардан (рака)
Іардан (араб. نهر الأردن — nahr al-urdun, іўр.: נהר הירדן — nehar hayarden) — галоўная рака Палесціны. У сярэднім цячэнні служыць мяжой паміж Іарданіяй і Ізраілем. У ніжнім цячэнні ўяўляе сабой прыродную мяжу паміж Палесцінскай тэрыторыяй Заходняга берагу і Іарданіяй. У верхнім цячэнні аддзяляе Галанскія вышыні ад Ізраіля. Большая частка цячэння праходзіць ніжэй за ўзровень мора. Вытокі ля падножжа горнага масіву Хармон, працякае па паўпустыннай упадзіне Гхор праз азёры Хула і Тыверыядскае і ўпадае ў Мёртвае мора, узровень якога на 430 м ніжэй за Міжземнае мора. Моцнае падзенне вады і нязначная яе глыбіня робяць раку несуднаходнай. Рака і азёры ў яе цячэнні маюць важнае значэнне для вадазабяспечання Ізраіля, Сірыі, Іарданіі. 3 гэтай ракой звязаны шмат якія падзеі бібліейскай гісторыі.
Іардан | |
---|---|
іўр.: נְהַר הַיַרְדֵּן іўр.: נהר הירדן | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 252 км |
Басейн | 18 000 км² |
Расход вады | 40,5 м³/с. у наш час — каля 1 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Зліццё рэк Хацбані, Хармон і Дан |
• Вышыня | ~ 80 м |
• Каардынаты | 33°11′12″ пн. ш. 35°37′09″ у. д.HGЯO |
Вусце | Мёртвае мора |
• Вышыня | -430,5[1] м |
• Каардынаты | 31°45′41″ пн. ш. 35°33′30″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Мёртвае мора |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Этымалогія
правіцьНазвы паходзіць альбо ад семіцкага спалучэння «йарэд» — спускацца, падаць і «дан» — рака, альбо ад індаеўрапейскага «дану» — вільгаць.
Геаграфія і гідраграфія
правіцьДаўжыня Іардана каля 252 км. Плошча басейна складае каля 18 000 кв.км. Гістарычны гадавы сцёк — 1,3 млд. м³. Паколькі Іардан працякае ў вобласці міжземнаморскага клімату, для ракі характэрна зімовы разводдзе. Бярэ пачатак блізу горнага масіву Хармон. Утвараецца ад зліцця рэк Хацбані, Хармон, Дан, якія забяспечваюць каля 50 % сцёку. Да моста дачок Якава цячэ па каналізаваным рэчышчы, створаным ў рамках праекта асушэння даліны возера Хула. Ад моста да ўпадзення ў Галілейскае мора завецца «горным Іарданам» і цячэ па прыродным рэчышчы з вялікім ухілам і парогамі. Працякае праз Тыверыядскім возера, ніжэй возера злева прымае раку Ярмук, якая цячэ ўздоўж сірыйска-іарданскай мяжы і дае больш за палову ўсяго канчатковага сцёку. Упадае ў Мёртвае мора з поўначы. Вусце размешчана на вышыні −430,5 м над узроўнем мора (2016) і гэтая лічба няўхільна змяншаецца.
Выкарыстанне чалавекам і экалогія
правіцьЗ Галілейскага мора, прэснага, нягледзячы на шматлікія салёныя крыніцы па берагах, вада падаецца на поўдзень у бязводныя раёны па заглыбленай трубе Усеізраільскага вадаправода. З-за забору вады Мёртвае мора недаатрымлівае да 98 % сцёку Іардана. Даследаванні 2010 года паказалі што да Мёртвага мора ў той год дайшло не больш за 30 млн м³, прычым, вельмі салёнай, забруджанай ўгнаеннямі вады.[2]. Горны Іардан папулярны сярод аматараў рафтынгу
Рака ў Бібліі
правіцьЗа 9 км ад Мёртвага мора з іарданскага боку знаходзіцца горад Аль-Махтаз — найбольш верагоднае месца Хрышчэння Ісуса. Падчас раскопак тут была знойдзена вялікая мармуровая пліта, якая, верагодна, з’яўляецца асновай калоны, згаданай паломнікам Феадосіем (V—VI стагоддзі) як адзнака месца Хрышчэння.
Вытворнае культурнае значэнне
правіцьГурт «Spasenie» прысвяціў рацэ свой альбом «Crossing the Jordan»[3].
Зноскі
- ↑ https://isramar.ocean.org.il/isramar2009/DeadSea/LongTerm.aspx
- ↑ https://water.fanack.com/jordan/water-resources/surface-and-groundwater/ Архівавана 11 сакавіка 2018.
- ↑ Зробок, Ольга. Интервью с солистом группы “Spasenie” Игорем Мухой накануне концерта 1 июня в клубе “Реактор” (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (26 мая 2005). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2019. Праверана 30 жніўня 2019.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2