Іасафат Серафімавіч Альшэўскі-Краідка

Іасафат Серафімавіч Альшэўскі-Краідка (1824—1860, Ялта) — расійскі і беларускі медык, доктар медыцыны, празаік[2].

Іасафат Серафімавіч Альшэўскі-Краідка
Дата нараджэння 1824[1]
Дата смерці 17 верасня 1860(1860-09-17)[1]
Месца смерці
Род дзейнасці урач, ваенны ўрач, пісьменнік, афтальмолаг, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар
  • Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра[d]

Біяграфія правіць

Адукацыю Альшэўскі-Краідка атрымаў у павятовым вучылішчы с. Махноўкі Кіеўскай губерні, у Вінніцкай Падольскай губернскай гімназіі і ў Кіеўскім універсітэце[2].

У 1850 годзе ён паступіў лекарам у Эстляндский егерскі полк  (руск.). У наступным 1851 годзе ён перайшоў у Фінляндскі лінейны № 5 батальён  (руск.) і ў тым жа годзе атрымаў ступень доктара медыцыны ў Дэрпцкім універсітэце.

Вядома, што пасля абароны ступені доктара з працай «De mororum pulmonalium objectivae diagnoseos progressu а tempore Zenecii usque ad nostram aetatem simul hujus doctrine ad theropiaru vi exhibitu» І. Альшэўскі-Краідка некаторы час выкладаў «акулістыку» ў Санкт-Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі[3].

У 1858 годзе Альшэўскі быў прызначаны ў 1-ы ваенна-сухапутны шпіталь  (руск.) і ў Максімільянаўскую лякарню  (руск.), адкуль праз 2 гады быў вызначаны ў Бабруйскі ваенны шпіталь[2].

Бібліяграфія правіць

  • «De mororum pulmonalium objectivae diagnoseos progressu а tempore Zenecii usque ad nostram aetatem simul hujus doctrine ad theropiaru vi exhibitu», Dorp. Ziv. 1851;
  • «Случай водобоязни в Финляндском № 3 батальоне» («Военно-Медицинский Журнал», 1854 г., ч. 63, I);
  • «Водобоязнь, развившаяся без укушения бешеным животным» («Друг Здравия», 1854 г., № 20);
  • «Случай излечения однопредметного помешательства» (ibid., № 37);
  • «О глазном зеркале» («Военно-Мед. Журн.», 1858 г., ч. 72, III и IV, ч. 73, III); «Практические замечания из окулистики» (ibid., 1860 г., ч. 78, ПI);
  • «Анатомия и физиология органов зрения», СПб., 1861 г., ч. II, IV, III.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Л. Змеев: «Русские врачи-писатели», тетр. 2, СПб., 1886 г., стр. 41—42.

Спасылкі правіць