Іасія (цар іўдзейскі)

(Пасля перасылкі з Іасія, цар іўдзейскі)

Іасія, Асія (іўр.: יֹאשִׁיָּהוּ) — паводле біблейскіх звестак, сын і пераемнік Амона, цар іўдзейскі, які стаў царом пасля смерці бацькі, калі яму было толькі 8 гадоў.

Іасія
Нараджэнне 648 да н.э.
Смерць 609 да н.э.
Месца пахавання
Род дом Давіда[d]
Бацька Амон, цар іудзейскі[1]
Маці Jedidah[d]
Жонка Hamutal[d] і Zebudah[d]
Дзеці Johanan[d][2], Іякім[3], Седэкія, Іяхаз, цар іудзейскі[4] і Shallum[d]
Веравызнанне Яхвізм[d][5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Цар Іасія. Гравюра Юліуса Шнора фон Каральсфельда

Біяграфія

правіць

Дасягнуўшы свайго паўналецця, праявіў сябе заўзятым ворагам паганскага ідалапаклонства. Рашуча разбураў паганскія капішчы і ахвярнікі, знішчаў ідалаў і куміраў. Будучы абаронцам рэлігійнай чысціні, ён паспяхова знішчаў сляды паганства не толькі на тэрыторыі свайго Іўдзейскага царства, але і на землях, падуладных Ізраільскаму царству. У бітве з егіпцянамі на 31-м годзе свайго валадарства Іасія атрымаў смяротную рану, ад якой памёр, і быў пахаваны ў Іерусаліме. Яго смерць аплакаў Ерамія ў сваёй жалобнай песні[6].

Зноскі

  1. 26 // ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Δ
  2. 15 // ΠΑΡΑΛΕΙΠΟΜΕΝΩΝ Α
  3. 34 // ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Δ
  4. 30 // ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Δ
  5. https://bibleinterp.arizona.edu/articles/2008/12/isb288001
  6. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 172. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Літаратура

правіць