Іахім Глінскі
Іаахім Глінскі (1853, Будслаў, Мядзельскі раён — 16 сакавіка 1898) — беларускі спявак, педагог, арганіст і кампазітар[1], усе творы якога да нядаўняга часу лічыліся згубленымі.
Іаахім Глінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1853 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1898 |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, педагог, арганіст, кампазітар |
Інструменты | вакал |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў в. Будслаў у сям’і мясцовага арганіста. Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі адразу на двух факультэтах: фартэпіянным і кампазітарским. Педагогам па класе органа ў яго быў Луі (Людвіг) Гаміліус. Пасля заканчэння кансерваторыі Глінскі працаваў арганістам у Гродзенскім касцёле бернардзінцаў і выкладаў спевы ў Гродзенскай жаночай гімназіі. З 1883 — арганіст у касцёле пры Вастрабрамскай капліцы ў Вільні. Там жа кіраваў касцёльных хорам.
Затым заняў месца арганіста ў віленскім касцёле Святога Яна, а пазней — у касцёле Святога Духа. Выкладаў у Віленскай рымска-каталіцкай семінарыі.
Удзельнік руска-турэцкай вайны 1877-78 гадоў[1].
Творчасць
правіцьПісаў гімны, мессы , літаніі , музыку на словы А. Міцкевіча (песня «Першацвет») і У. Сыракомлі (песня «Малітва»), танцы і маршы . Пачаў оперу «Паята» на сюжэт з літоўска-беларускай гісторыі (не скончана)[1].
Творчая спадчына
правіцьУ касцёле ў Эйшышках даследчыца Святлана Шэйпа адшукала фаліянт, дзе сярод нотных запісаў твораў іншых кампазітараў знайшліся і творы Іахіма Глінскага[2].
Зноскі
- ↑ а б в Глинский Иоахим // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.
- ↑ Светлана Лицкевич. Золотые орехи Эдварда Гирдо (руск.)