Іахім Пацінір
Іахім Паціні́р (нідэрл. Patinir, Patinier, Patenier; каля 1480, Дынан, правінцыі Намюр, Валонія, Бельгія — 5 кастрычніка 1524, Антверпен, Бельгія) — фламандскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў еўрапейскага пейзажнага жывапісу.
Іахім Пацінір | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1480[1][2][…], 1475[3] ці 1485[4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 1524[5] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Жанр | гістарычны жывапіс |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Дынане. Пра жыццё мастака вядома няшмат. У 1515 годзе Пацінір уступіў у Гільдыю жывапісцаў Антверпена. У 1521 годзе ён пазнаёміўся з Альбрэхтам Дзюрэрам, які ў гэты час падарожнічаў па Нідэрландах. Няма дакладных дадзеных пра тое, дзе і ў каго вучыўся Пацінір, але зусім ясна, што ён выдатна ведаў працы больш ранніх майстроў і падтрымліваў адносіны са сваімі сучаснікамі, у тым ліку Герардам Давідам, Іеранімам Босхам і Дзюрэрам. Пэндзлю Пацініра прыпісваюць вялікую колькасць пейзажаў.
Мастак памёр у Антверпене 5 кастрычніка 1524 г.
- ↑ Art UK — 2003. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Joachim Patenir // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://kmska.be/collection/work/data/rr37i5 Праверана 2 мая 2024.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 3 ліпеня 2025.
- ↑ Joachim Patinir // RKDartists
- ↑ RKDartists Праверана 19 чэрвеня 2020.