Іберыйскае схематычнае мастацтва

Іберыйскае схематычнае мастацтва — вялікая група дагістарычных выяў, у асноўным пячорных малюнкаў, выяўленых на Іберыйскім паўвостраве, якія адносяць да першых металургічных культур паўвострава (у шэрагу месцаў нават да пачатку жалезнага века). Храналогія іберыйскіх схематычных выяў застаецца спрэчнай, аднак большасць археолагаў адносяць іх да перыяду 4-1 тыс. да н. э. У шэрагу месцаў апошнія ўзоры схематычнага мастацтва суіснавалі з ранняю стадыяй левантыйскага мастацтва.

Распаўсюджанне схематычнага мастацтва на Іберыйскім паўвостраве.
Ідал з вачыма з Эстрэмадуры, (альмерыйская культура, Нацыянальны археалагічны музей Іспаніі, Мадрыд).

Асноўнай характарыстыкай дадзенага мастацтва, як бачна з назвы, з’яўляецца яго схематызм, гэта значыць абазначэнне толькі базавых фрагментаў ці абрысаў, без дэталяў. Часам выявы настолькі абстрактныя (у супрацьлегласць рэалістычным дагістарычным выявам у пячорах Іспаніі эпохі палеаліту), што іх немагчыма супаставіць з рэальнымі аб’ектамі.

Схематызм у той перыяд не быў характерен толькі для Іспаніі, але распаўсюдзіўся па ўсяму Міжземнамор’ю.

Спасылкі правіць