Ібрагім Леанідавіч Друян
Ібрагім Леанідавіч Друян (1916, Еўпаторыя — 1988) — беларускі медык, выкладчык[3]. Кандыдат медыцынскіх навук (1959). Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1964).
Ібрагім Леанідавіч Друян | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 мая 1916[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 кастрычніка 1988[1] (72 гады) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Леанід Ібрагімавіч Друян |
Род дзейнасці | урач, ваенны ўрач, медыцынскі адміністратар, фтызіятр, хірург, таракальны хірург |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1916 годзе ў горадзе Еўпаторыя. Армянін, з сялян[3].
У часы Вялікай Айчыннай вайны
правіцьЗ 1936 па 1941 гады І. Л. Друян быў студэнтам Днепрапятроўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Заканчэнне інстытута супала з нападам фашысцкай Германіі на СССР. З першых дзён вайны Ібрагім Леанідавіч трапіў у дзеючую армію. У 1941 годзе ён начальнік эвакаадзялення корпуснага шпіталя 72 ППС, начальнік санітарнай службы 193 АПБ Кіеўскага ўмацаванага раёна. У адным з баёў у верасні 1941 года І. Л. Друян трапіў у палон, а пасля ў Славуцкі лагер для ваеннапалонных[4].
У маі 1942 года праз дапамогу падпольнай групы Фёдара Міхайлава І. Друяну ўдалося збегчы з палону, усталяваць сувязь з партызанамі і з 1942 па 1944 год, да злучэння з часцямі Чырвонай Арміі[4], І. Л. Друян з’яўляўся начальнікам санітарнай службы партызанскай брыгады № 99 імя Д. Ц. Гуляева[3].
Пасляваенны час
правіцьПасля вызвалення тэрыторыі БССР ад нямецка-фашысцкіх акупантаў І. Л. Друян з 1944 года працаваў загадчыкам райздраўаддзелам, галоўным урачом бальніцы, загадчыкам паліклінікі, начальнікам медыцынскай службы і хірургам, начальнікам шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны[3].
З 1960 па 1969 год яго дзейнасць цесна звязана з Гомельскім дзяржаўным педагагічным інстытутам імя В. П. Чкалава, дзе ён працаваў старшым выкладчыкам, а з 1961 года — дацэнтам кафедры натуральнага асяроддзя пражывання[3].
З 1980 года на заслужаным адпачынку. Памёр 4 кастрычніка 1988 года і быў пахаваны на гомельскіх могілках «Асаўцы»[5].
Сям’я
правіцьНавуковая дзейнасць
правіцьНа Гомельшчыне Друян адзін з першых пачаў праводзіць рэзекцыі лёгкіх у хворых на туберкулёз. Больш за тое, на базе шпіталя арганізаваў рэспубліканскія навукова-практычныя канферэнцыі. Паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю «Хірургічная анатомія кораня лёгкага ў хворых лёгачная на туберкулёз»[7]. Вышэйшая атэстацыйная камісія СССР прысвоіла яму Навуковае званне дацэнта, а Вярхоўны Савет БССР — высокае ганаровае званне «Заслужаны ўрач БССР»[8].
І. Л. Друяну належаць 25 навукова-практычных работ[5].
Літаратурная дзейнасць
правіцьНапісаў ваенныя мемуары «Клятву стрымалі», двойчы выдадзеныя ў Мінску (1975, 1987 гг.)[5]
Узнагароды
правіцьБаявы шлях Ібрагіма Леанідавіча адзначаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені і медалямі «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені і «За перамогу над Германіяй»[3].
Зноскі
- ↑ а б http://miasin.by/2019/01/02/ibragim-leonidovich-druyan/
- ↑ http://old.gsu.by/70years/veteran/druyan.asp
- ↑ а б в г д е ДРУЯН ИБРАГИМ ЛЕОНИДОВИЧ (руск.)
- ↑ а б Уладзімір Пернікаў. Партызанскае вяселле, або Дынастыя чулых сэрцаў.
- ↑ а б в Ибрагим Леонидович Друян Архівавана 14 студзеня 2020. (руск.)
- ↑ а б в г Друяны (дынастыя/сям’я)
- ↑ Друян, Ибрагим Леонидович (кандидат мединских наук ; 1916—1988) (руск.)
- ↑ Два века медицинской практики: как живёт гомельская семейная династия Друян (руск.)
Літаратура
правіць- Друян И. Л. Клятву сдержали. — Мн.: Беларусь, 1975.
- Династия Друян // Медицинские династии Беларуси : биографические очерки. — Минск, 2012. — С. 4—13 : фото.
- Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1971. — Т. 4. — С. 519—520. (В содержании: Друян І. Л.)
Спасылкі
правіць- Уладзімір Пернікаў. Партызанскае вяселле, або Дынастыя чулых сэрцаў.
- Чествование династии медиков (руск.)