Ібрагім Раісі
Сеед Ібрагім Раісі (перс.: سید ابراهیم رئیسی, нар. 14 снежня 1960, Мешхед, Іран) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Ірана. Прэзідэнт Ірана з 3 жніўня 2021.
Сеед Ібрагім Раісі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
перс.: ابراهیم رئیسی | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хасан Рухані | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Садык Ларыджані | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Галям Хасейн Махсені-Эджэі | ||||||
Пераемнік | Махамад Джафар Мантазеры | ||||||
Нараджэнне |
14 снежня 1960 (62 гады)
|
||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Ebrahim Raisol-Sadati | ||||||
Жонка | Jamileh Alamolhoda[d] | ||||||
Веравызнанне | імамізм[d][1] | ||||||
Партыя | Асацыяцыя баявога духавенства | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | кадзі, факіх | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | raisi.ir (перс.) | ||||||
![]() |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 14 снежня 1960 года ў горадзе Мешхедзе. У 1980 годзе Ібрагім Раісі атрымаў рэлігійную адукацыю і пачаў будаваць сваю кар’еру ў новай прававой сістэме, якая наступіла пасля Ісламскай рэвалюцыі. У 1985 годзе пераехаў жыць у Аан, дзе быў прызначаны на пасаду намесніка пракурора горада. У 1988 годзе прымаў удзел у арганізацыі пакарання праціўнікаў рэжыму, у тым ліку і членаў Арганізацыі маджахедаў іранскага народа. З 1989 па 1994 год займаў пасаду пракурора Тэгерана. У 1994 годзе яго павысілі да начальніка генеральнай інспекцыі Ірана[2].
У 2004 годзе Ібрагім Раісі быў прызначаны намеснікам пракурора Ірана. У 2005 годзе прэзідэнт Махмуд Ахмадзінежад прапанаваў яму пасаду міністра бяспекі, але той адмовіўся. У жніўні 2014 года Раісі стаў генеральным пракурорам Ірана. У сакавіку 2016 года ён сышоў у адстаўку з гэтай пасады і ўзначаліў адзін з самых багатых фондаў ісламскага свету Астан-і Кудс Разаві. У маі 2017 года стаў кандыдатам на пасаду прэзідэнта Ірана[3], але прайграў Хасану Рухані.
У 2019 стаў кіраўніком судовай улады.
На выбарах у чэрвені 2021 года зноў вырашыў балатавацца і перамог з істотным адрывам. За Раісі было аддадзена больш за 17,8 мільёна галасоў. Яго галоўнага суперніка Махсена Разалі, які ў мінулым узначальваў Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), падтрымалі больш за 3,3 мільёна выбаршчыкаў[4].
Зноскі
- ↑ https://raisi.ir/page/biography
- ↑ فرارو | ابراهیم رئیسی کیست؟
- ↑ Iran’s conservatives scramble to find a presidential candidate | Gareth Smyth | AW(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2018. Праверана 19 чэрвеня 2021.
- ↑ «Палач» для Запада: кто станет новым президентом Ирана