Іванаўская школа бондарства

Іванаўская школа бондарства — адзіная ў Беларусі[1] і першая ў СНД школа бондарства. Школа была адкрыта ў 2001[2] годзе ў г. Іванава Брэсцкай вобласці. У 2012 годзе была пераўтворана ў Школу мастацтваў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці[3].

Бочкі, дзежкі, маслабойкі, каўшы, кухлі і многія іншыя бандарныя вырабы, вырабленыя рукамі іванаўскіх хлопчыкаў і дзяўчынак, экспануюцца на беларускіх і замежных выстаўках[4].

УзнагародыПравіць

Адзначана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 г. «За духоўнае адраджэнне» ў намінацыі «Народная творчасць» за значны ўклад у зберажэнне і папулярызацыю старадаўніх народных рамёстваў[2][5].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Сакрэты майстэрства / В. Казловіч // Беларусь = Belarus : палітыка, эканоміка, культура : штомесячны часопіс. — 2009. — № 2. — С. 32—33. (3ОК242)
  • Жушма, В.Рукатворная прыгажосць : [школа бондарства прэзентуе новую калекцыю сваіх непаўторных твораў]/ В. Жушма // Чырвоная звязда. 2010. № 2. С. 4.
  • Козлович, В. Директор Тамара и ее «бондарята» : [единственная в Европе школа бондарства встречает гостей] / В. Козлович // Чырвоная звязда — 2013. — № 23. — С. 5.
  • Нястрачанае рамяство: (Іванаўская школа бондарства) //Звязда.-2014.-1 сак.-С.1.

СпасылкіПравіць