Іва́на Баке́ра Масі́ас (ісп.: Ivana Baquero Macías; нар. 11 чэрвеня 1994, Барселона, Іспанія) — каталонская актрыса, найбольш вядомая роллю Афеліі ў фільме «Лабірынт фаўна» (2006).

Івана Бакера
ісп.: Ivana Baquero
Імя пры нараджэнні Ivana Baquero Macías
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1994(1994-06-11)[1] (29 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера з 2004
Узнагароды Прэмія «Гоя» (2007)
Прэмія «Сатурн» (2007)
IMDb ID 1419440
ivanabaquero.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Івана Бакера, дачка Івана Бакера і Джуліі Масіас, нарадзілася 11 чэрвеня 1994 года ў горадзе Барселона. Івана атрымала адукацыю ў Амерыканскай школе Барселоныbeen, дзе паглыблена вывучала англійскую мову, у выніку чаго яна свабодна валодае трымя мовамі: англійскай, іспанскай і каталонскай. Івана скончыла навучанне ў 2012 годзе.

На пачатку сваёй кінакар’еры Івана Бакера выканала некалькі другарадных роляў у кіно. Самая вялікая роля была ў фільме «Крохкасць» (2005), дзе яна знялася разам з Калістай Флокхарт і Рычардам Роксбургам.

Ва ўзросце 11 год Івана Бакера зыграла ролю Афеліі ў фільме Гільерма дэль Тора «Лабірынт фаўна». За гэту ролю Івана была ўзнагароджана шасцю кінапрэміямі і атрымала станоўчыя водгукі крытыкаў.[3] Бакера была адабрана з прыблізна 1000 дзяцей, якія праслухоўваліся на ролю ў фільме «Лабірынт фаўна», і дзеля яе ўдзелу Гільерма дэль Тора нават перапісаў пад яе сцэнарый, паводле якога Афеліі павінна было быць 8 год.

Наступным фільмам Іваны Бакера стала «Жонка анархіста» (2008). Дзеянне фільма зноў адбывалася ў часы Грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Івана зыграла другарадную ролю Паломы, 15-гадовай дзяўчынкі.

Фільмаграфія правіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2004
ф «Рамасанта» Romasanta Ана
2004
ф «Ратвейлер» Rottweiler Эсперанца
2005
ф «Крохкасць» ісп.: Frágiles Мэндзі
2005
тф «Марыя і Асу» катал.: Maria y Assou Ніколь
2005
тф «Фільмы, што не дадуць вам заснуць: Калядная гісторыя» ісп.: Películas para no dormir: Cuento de navidad Моні
2006
ф «Лабірынт фаўна» ісп.: El laberinto del fauno Афелія
2008
ф «Жонка анархіста» англ.: The Anarchist’s Wife Палома ў 15 год
2009
ф «Новая дачка» англ.: The New Daughter Луіза Джэймс
2010
кар «Адсутнасць» катал.: Absència Лена
2011
кар «Чырвоная дзева» англ.: The Red Virgin Хільдэгарт Радрыгес
2013
ф «Іншая я» англ.: Another Me Кайлі
2014
ф «Клуб незразуметых» ісп.: El club de los incomprendidos Мэры Рэес
2016
ф «Лёд» парт.: Gelo Катарына / Джаана
20162017 с «Хронікі Шанары» англ.: The Shannara Chronicles Эрэтрыя

Зноскі правіць

  1. Ivana Baquero // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  3. Ivana Baquero: Awards — IMDb (англ.). IMDb. IMDb. Праверана 17 красавіка 2018.

Спасылкі правіць