Дзмітрый Дзмітрыевіч Іваненка

вучоны

Дзмі́трый Дзмі́трыевіч Іване́нка (29 ліпеня 1904, Палтава, Украіна30 снежня 1994) — савецкі і расійскі фізік-тэарэтык, заснавальнік навуковай школы па тэарэтычнай фізіцы. Доктар фізіка-матэматычных навук (1940).

Дзмітрый Дзмітрыевіч Іваненка
Дата нараджэння 16 (29) ліпеня 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 30 снежня 1994(1994-12-30) (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік-тэарэтык, фізік, вучоны-ядзершчык
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1940)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Вядомыя вучні Arseny Sokolov[d]
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1927). З 1943 прафесар Маскоўскага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па тэорыі спінораў, фізіцы атамнага ядра, квантавай і адзінай нелінейнай тэорыях поля, тэорыі гравітацыі, гісторыі фізікі.

Прапанаваў пратон-нейтронную мадэль атамнага ядра (1932). Заклаў асновы палявой тэорыі парных ядзерных сіл (1934, разам з І. Тамам). Прапанаваў нелінейнае абагульненне спінорнага ўраўнення Дзірака (1938). Выказаў ідэю ўзаемнага ператварэння гравітонаў у элементарныя часціцы (1944). Прадказаў сінхратроннае выпрамяненне (1944; разам з І. Я. Памеранчуком).

Узнагароды правіць

Творы правіць

  • Групповые, геометрические и топологические методы в теории поля. Ч. 1. М., 1983 (разам з П.І. Проніным, Г. А. Сарданашвілі).
  • Калибровочная теория гравитации. М., 1985 (разам з П.І. Проніным, Г. А. Сарданашвілі).

Зноскі правіць

  1. Иваненко Дмитрий Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць