Іван Іванавіч Антановіч
Іва́н Іва́навіч Антано́віч (нар. 3 красавіка 1937, в. Дамашы, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі і расійскі палітык, дыпламат, доктар філасофскіх навук (1973), прафесар (1977)[4]. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).
Іван Іванавіч Антановіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Сянько | ||||||
Пераемнік | Урал Латыпаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Віктар Каўбасін | ||||||
Пераемнік | У. Макараў | ||||||
Нараджэнне |
3 красавіка 1937[1][2] (86 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук[1][2] (1973) | ||||||
Навуковае званне |
|
||||||
Дзейнасць | філосаф, палітык, выкладчык, дыпламат, сацыёлаг | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | філасофія | ||||||
Месца працы |
|
||||||
Узнагароды |
![]() |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся 3 красавіка 1937 года ў вёсцы Дамашы Навагрудскага ваяводства (цяпер — Ляхавіцкі раён Брэстскай вобласці).
У 1960 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моў[4]. З 1959 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1967 года загадчык рэдакцыі філасофіі і права Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. У 1969—1974 гадах — супрацоўнік сакратарыята ААН у Нью-Ёрку. З 1974 года — лектар ЦК КПБ, выкладчык БДУ. Быў Пастаянным прадстаўніком БССР пры ЮНЕСКА ў 1976—1977 гадах.
У 1977—1987 гадах на партыйнай рабоце, з 1987 года прарэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980—1985). У 1990—1991 сакратар ЦК Кампартыі РСФСР. У 1993—1995 гадах дырэктар Беларускага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прагнозу. 18 верасня 1995 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а 13 студзеня 1997 года — міністрам. На гэтай пасадзе заставаўся да 4 снежня 1998 года, калі быў адстаўлены.
Адначасова ў 1995—1997 гадах — старшыня нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. У 1996—2000 гадах — член камітэта ААН па эканамічных і сацыяльных правах. З 2000 года — на навукова-педагагічнай працы ў Маскве (Расія).
Узнагароды Правіць
- Медаль Францыска Скарыны (1997).
Бібліяграфія Правіць
Працы па гісторыі сучаснай буржуазнай філасофіі і сацыялогіі:
- Американская буржуазная аксиология на службе империализма. — Мн., 1967
- Свабода ці рабства? — Мн., 1969
- Современная «философская антропология». — Мн., 1970
- По диктату монополий. — Мн., 1973
- Социальная патология капитализма. — Мн., 1974
- Социология США: проблемы и поиски решений. — Мн., 1976
- Социальное кредо буржуазного гуманизма. — Мн., 1976
- Социальное развитие и проблема прогресса. — Мн., 1977
- Капитализм и социальный контроль. — М., 1978
- Буржуазная социологическая теория: Критический очерк основных направлений, концепций, категорий. Ч. 1. — Мн., 1980
Погляды Правіць
- Гаворачы пра будучыню Еўропы Іван Антановіч заявіў, што «Вялікая Дойчлянд з невыразнай канцлеркай падпарадкавала сабе Еўропу, як некалі было пры Гітлеру»[5].
- Ён абураўся на тых гісторыкаў, якія спрабуюць узвялічваць «літоўска-польскі» перыяд у гісторыі Беларусі і ачарняюць «руска-імперскі». "Беларуская дзяржаўнасць сфармавалася ва ўлонні рускай дзяржаўнай традыцыі, нацыянальная рэлігія беларусаў — праваслаўе, прынятае ў часы Кіеўскай Русі, «дзяржавы-прамаці»[6].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 19. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ а б в г д е ё ж з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын — Мн.: 1996. — Т. 1. — С. 381. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
- ↑ Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 20. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ а б Антонович Иван Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 28. — 737 с..
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=143172
- ↑ https://nashaniva.by/?c=ar&i=207936