Іван Іванавіч Волкаў

беларускі гісторык, настаўнік, краязнаўца, паэт і дэпутат

Іван Іванавіч Волкаў (7 студзеня 1930, в. Пусташы на Полаччыне — снежань 2001, Псуя Глыбоцкага раёна) — беларускі гісторык, настаўнік, краязнаўца, паэт і дэпутат.

Іван Іванавіч Волкаў
Род дзейнасці гісторык
Дата нараджэння 7 студзеня 1930(1930-01-07)
Месца нараджэння
Дата смерці снежань 2001 (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны настаўнік Беларускай ССР

Біяграфія правіць

У 1941 г. закончыў чатыры класы Скарадской пачатковай школы. У час вайны жыў з бацькамі ў вёсцы Пусташы. Пасля заканчэння Лявонаўскай сямігадовай школы (Шумілінскі раён) год правучыўся ў Обалі і паступіў у Полацкае педвучылішча[1]. Разам з жонкай Надзеяй Давыдаўнай выхавалі 5 сыноў.

У 1958 г. Іван Іванавіч закончыў гістарычны факультэт педінстытута і па накіраванні паехаў працаваць у Чарневічы.

У 1961 годзе I.I.Волкаў прызначаны дырэктарам Псуеўскай васьмігодкі. У 1971 годзе ў Псуі адкрылася сярэдняя школа. Па яго ініцыятыве ў Псуеўскай школе быў адкрыты Куток баявой славы, які пазней стаў краязнаўчым музеем. Разам з вучнямі  І.I.Волкаў збіраў цікавы матэрыял па старажытнай і ваеннай гісторыі краю.

Іван Іванавіч Волкаў стварыў некалькі рукапісных кніг, якія дапаўняў новымі матэрыяламі на працягу ўсяго жыцця. Гэта — «Старонкі подзвігу», «Агнявыя дні» — пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Псуеўскага сельсавету,  «Даўжанскія краявіды» — пра прыгажосць роднага  краю, «Па шляху да ведаў» — пра развіццё народнай  адукацыі ў нашых мясцінах, «Герой Савецкага Саюза — наш зямляк» —  пра генерал-лейтэнанта Пятра Міхайлавіча Казлова.  

Іван Іванавіч Волкаў аформіў альбомы: «Подзвіг разведчыцы», "Людзі і баявыя справы партызанскай  брыгады «Кастрычнік», «Сувораўцы цвёрда стаялі», «З гісторыі вёскі Псуя». Разам з настаўнікамі Марыяй  Іларыёнаўнай  Краснік і Валянцінай Лявонаўнай Mayчун склаў «Гістарычна-геаграфічны атлас Псуеўскага сельскага савета».

Вывучаў гісторыю Глыбоцкага краю, пісаў вершы. Іван Іванавіч збіраў матэрыялы для  кнігі «Дыяменты роднай мовы»: запісваў прымаўкі, прыказкі, песні, трапныя выразы, мясцовыя дыялекты, прыпеўкі, легенды, паданні, прытчы, замовы, сказы. Даследаваў паходжанне назваў рэк, азёр, населеных пунктаў, яго  цікавіў народны побыт, заняткі людзей, павер’і, народныя гульні жыхароў краю. Раздзелы з кнігі змяшчаў у раённым, абласным, рэспубліканскім друку. Самай знакавай, прыжыццёвай кнігай па краязнаўству сталі «Легенды і паданні азёрнага краю».

У часопісе «На­родная асвета» змясціў тры артыкулы:  «Краязнаўства — наш памочнік», «3 вопыту работы школы па праф-арыентацыі вучняў на сельгаспрафесіі», «На струмені жыцця» — нарыс пра заслужанага настаўніка БССР і удзельніка Вялікай Айчыннаіі вайны Васіля Георгіевіча Кудашова. Вытрымала два выданні кніга «Настаўніку сельскай моладзі», адным з аўтараў якой быў і Іван Іванавіч. Ён удзельнічаў у напісанні кнігі «Памяць. Глыбоцкі раён».

Меў званне «Заслужаны настаўнік БССР», быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Зноскі