Іван Іванавіч Гольц-Мілер
Іван Іванавіч Гольц-Мілер (9 снежня (27 лістапада) 1842, Іяганішкеры, Панявежыскі павет, Ковенская губерня — 5 (17) жніўня 1871, Арол) — рускі паэт, перакладчык і тэатральны рэцэнзент, удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х[4].
Іван Іванавіч Гольц-Мілер | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 лістапада (9 снежня) 1842[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 (17) жніўня 1871[1] (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Іван Іванавіч Гольц-Мілер[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык |
![]() |
БіяграфіяПравіць
ПаходжаннеПравіць
Нарадзіўся ў сям'і чыноўніка. Бацька, Іван Іванавіч Гольц-Мілер (1806—1876), быў пазашлюбным сынам дзеда Л. М. Талстога — Ільі Андрэевіча(руск.) бел. і Кацярыны Якаўлеўны Пярфільевай, якая памерла родамі[5]. Прозвішча было ўзята ад павівальнай бабкі[6]. Такім чынам, Іван быў траюрадным братам пісьменніка, але хутчэй за ўсё нават не ведаў пра гэта.
Адукацыя і далейшае жыццёПравіць
Выдатна скончыў Мінскую гімназію ў 1860 годзе і адразу ж паступіў на юрыдычны факультэт(руск.) бел. Маскоўскага ўніверсітэта[7]. Разам з іншымі студэнтамі прымаў удзел у друкаванні і распаўсюджванні забароненых твораў А. І. Герцэна, М. П. Агарова(руск.) бел., Т. Р. Шаўчэнкі. У 1861 арыштаваны пасля даносу У. Д. Кастамарава(руск.) бел. як удзельнік рэвалюцыйнага гуртка П. Р. Заічнеўскага(руск.) бел.[4]. У турме ўдзельнічаў у складанні пракламацыі(руск.) бел. «Маладая Расія(руск.) бел.»[7].
З турмы Гольц-Мілер вярнуўся ў Мінск, адкуль неўзабаве быў высланы пад канвоем у заштатны гарадок Карсун(руск.) бел. Сімбірскай губерні[8][9], дзе бязвыезна правёў два гады пад наглядам паліцыі.
У 1865 годзе дзякуючы клопатам бацькі Івану было дазволена працягваць адукацыю ў адным з правінцыйных універсітэтаў. Ён выбраў Адэсу. Тут ён удзельнічаў у стварэнні рэвалюцыйнай арганізацыі. На сустрэчы новага, 1867 года ён агучыў гарачую прамову, якая прызывала да звяржэння самадзяржаўя, за што быў высланы з горада[7].
У 1867—1869 гадах жыў у Мінску, вандраваў па Расіі[9]. Улетку 1869 года Гольц-Мілер зноў прыехаў у Адэсу, дзе праходзілі гэты час студэнцкія хваляванні. Баючыся яго ўплыву на моладзь, наварасійскі генерал-губернатар П. А. Кацэбу(руск.) бел. дамогся высылкі Гольц-Мілера з Адэсы і забароны жыхарства і ў іншых універсітэцкіх гарадах[7].
Апошнія два гады жыцця Івана Іванавіча прайшлі ў Арле і Курску, дзе працаваў адвакатам, што прынесла яму вядомасць, але не прыбытак[7].
У 1870 здейсніў няўдалую спробу самагубства[7].
Памёр ад туберкулёзу ў Арле, дзе і быў пахаваны[9].
ТворчасцьПравіць
З 1959 года выступаў з артыкуламі пра тэатр у газеце «Минские губернские ведомости»[4]. Друкаваўся ў часопісах «Современннк», «Отечественные записки»[9]. Падчас жыцця ў Адэсе, дзе друкаваў у 1865-66 тэатральныя нататкі ў газеце «Одесский вестник(укр.) бел.»[4].
Перад смерцю пачаў рыхтаваць зборнік сваёй паэзіі, але публікацыя так і не адбылася[7].
Паэт некрасаўскай школы. У Мінску напісаў вершы «З верай за справу», «Сум раз'ядае мне сэрца» і інш[9]. Яго верш лепшы «Слу-шай!» («Как дело измены, как совесть тирана…»), пакладзены ў 1860-я на музыку кампазітарам П. П. Сакальскім(руск.) бел., стаў папулярнай рэвалюцыйнай песняй[4][9].
Паэтычная спадчына Гольц-Мілера невялікая па аб'ёме. Яна складае крыху больш за 80 вершаў. З іх менш за палову было надрукавана пры жыцці паэта. Гольц-Мілер быў таксама таленавітым перакладчыкам з французскай, англійскай, нямецкай і польскай моў. Ён пераклаў вершы А. Барб'е(руск.) бел., Д. Г. Байрана, Н. Ленау, А. Міцкевіча і іншых блізкіх яму па духу паэтаў[7].
СачыненніПравіць
- Стихотворения // Поэт-революционер И. И. Гольц-Миллер / Сост. Б. Козьмин и Г. Лелевич.-- М., 1930
- Неизданные стихотворения / Предисл. и примеч. И. Г. Ямпольского // Литературное наследство.-- 1936.-- Т. 25—26
- Стихотворения / Поэты 1860-х годов.-- Л., 1968.-- С. 287—310
- Неопубликованные стихи И. И. Гольц-Миллера / Предисл. и примеч. А. В. Корнеева // Русская литература.-- 1980.-- No 2.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Коротков Ю. Н. Гольц-Миллер // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
- ↑ Большая советская энциклопедия / под ред. О. Ю. Шмидт — М.: Большая российская энциклопедия, 1926. — ISBN 978-5-85270-292-0, 978-5-85270-324-8
- ↑ 3,0 3,1 Гольц-Миллер Иван Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Гольц-Миллер Иван Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
- ↑ ПЕРФИЛЬЕВ АНДРЕЙ ЯКОВЛЕВИЧ Морской офицер. (руск.)
- ↑ Корнеев А. В. «Произведен был в немцы». О происхождении И. И. Гольц-Миллера // Русская литература.-- 1985.-- No 1
- ↑ 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 7,6 7,7 Гольц-Миллер Иван Иванович (руск.)
- ↑ Цяпер ва Ульянаскай вобласці
- ↑ 9,0 9,1 9,2 9,3 9,4 9,5 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
- Корнеев А. В. Гольц-Миллер Иван Иванович // Русские писатели. 1800—1917 : биогр. словарь. — М., 1989. — Т. 1. — С. 623.
- Корнеев А. В. Гольц-Миллер Иван Иванович // Русские писатели : биобиблиогр. словарь. — М., 1989. — Т. 1 : А-Л. — С. 200—202.
- Поэт и революционер И. И. Гольц-Миллер / сост. и предисл. Б. Козьмина и Г. Лелевича. — М., 1930.
- Поэт-весельчак с трагической судьбой // Мономах. — 2015. — № 1. — С. 20 : фот.
- Селиванов К. А. Карсун // Селиванов К. А. Литературные места Ульяновской области. — Саратов, 1969. — С. 122—126.
- В 1863—1865 гг. в Карсуне отбывал ссылку поэт И. И. Гольц-Миллер.
- Селиванов К. А. Поэт-революционер И. И. Гольц-Миллер в Карсуне // Селиванов К. А. Замечательные места Ульяновской области. — Ульяновск, 1946. — 63-68.
- Утков В. Живое и минувшее // Альманах библиофила. — М., 1985. — Вып. 19. — С. 202—205.
- Анина Г. Документы об И. И. Гольц-Миллере в Госархиве Ульяновской области // Отечественные архивы. — 2000. — № 1. — С. 74—75.
- Гольц-Миллер? Нет, граф Толстой // Воздушный транспорт. — 1994. — № 15. — С. 14.
- Факты биографии поэта И. И. Гольц-Миллера, подтверждающие, что он является родственником Л. Н. Толстого.
- Кириллов В. Поэт и революционер // Ульяновская правда. — 1988. — 5 апреля.
- Матыкина Л. Духом свободный… // Ульяновская неделя. — 1982. — 10 декабря.
- Бас І. «…Не памерла слова яго!» // Бас І. Падарожжа ў літаратурнае мінулае. Мн., 1971;
- Кісялёў Г. В. Яго помніць Мінск // Кісялёў Г. В. Героі і музы. — Мн., 1982.