Іван Іванавіч Ліштван
Іван Іванавіч Ліштван (3 лістапада 1932, вёска Вялікая Дайнава, Валожынскі раён — 17 лютага 2023) — беларускі вучоны ў галіне фізіка-хіміі торфу і калоіднай хіміі. Акадэмік АН Беларусі (1980), замежны член Польскай акадэміі навук, доктар тэхнічных навук (1969), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978).
Іван Іванавіч Ліштван | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лістапада 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 2023[1] (90 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | хімія торфу і калоідная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1969) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1956 годзе. З 1961 года працаваў у Калінінскім політэхнічным інстытуце . У 1973—1987 гг. — дырэктар Інстытута торфу АН Беларусі, загадчык лабараторыі фізіка-хімічнай механікі торфу. З 1990 года — дырэктар Інстытута праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі. У 1987—1992 гг. — віцэ-прэзідэнт, з 1992 года — акадэмік-сакратар Аддзялення хімічных і геалагічных навук АН Беларусі. Быў навуковым каардынатарам дзяржаўных праграм фундаментальных даследаванняў «Прыродакарыстанне» (1990—1995), «Бiясферна-сумяшчальныя тэхналогіі» (1996—2000)[3][4][5].
Асноўныя манаграфіі Правіць
«Асноўныя ўласцівасці торфу i метады іх вызначэння» (Мінск, 1975), «Фізіка-хімічная механіка гумінавых рэчываў» (Мінск, 1976), «Фізіка-хімічныя асновы тэхналогіі тарфяной вытворчасці» (Мінск, 1983), «Фізічныя ўласцівасці торфу і тарфяных залежаў» (Мінск, 1985), «Фізічныя працэсы ў тарфяных залежах» (Мінск, 1989), «Фізіка-хімія торфу» (Масква, 1989), «Масаперанос у прыродных дысперсных сістэмах» (Мінск, 1992). Дзве з гэтых манаграфій перакладзены на кітайскую мову. Ім напісаны раздзелы ў кнігах «Торф у народнай гаспадарцы» (Масква, 1988), «Сусветныя рэсурсы торфу» (Фінляндыя, 1996).
Узнагароды і прэміі Правіць
Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1982), ордэнам Францыска Скарыны (1998), медалём «За працоўныя заслугі» (2009).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Дыягностыка стану прыроднага асяроддзя на аснове аэракасмічных, лідарных, наземных і хіміка-аналітычных метадаў і сродкаў: даследаванні, распрацоўкі, укараненне».
Зноскі
- ↑ http://gazeta-navuka.by/images/electronic-catalog/28.02.23.pdf
- ↑ http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=LISHTVAN%2C+Ivan+I. Праверана 25 чэрвеня 2021.
- ↑ Біяграфія на сайце ЦНБ НАН РБ
- ↑ Біяграфія на сайце НАНБ
- ↑ Часткова біяграфія акадэміка Ліштвана выкладзена ў вершы яго калегі У. Смялоўскага Академику Лиштвану И. И. («Ностальгия», Мн.: «Юнипак», 2005. — С. 122—126)
Літаратура Правіць
- Ліштван Іван Іванавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 202.
- Ліштван Іван Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 433. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі Правіць
- Іван Іванавіч Ліштван у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)