Іван Іванавіч Паўловіч

Іван Іванавіч Паўловіч (24 ліпеня 1930, в. Талька, Пухавіцкі раён4 чэрвеня 2001) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Іван Іванавіч Паўловіч
Дата нараджэння 24 ліпеня 1930(1930-07-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 2001(2001-06-04) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца працы
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

БіяграфіяПравіць

З 14 гадоў працаваў на Беларускай чыгунцы: пуцявы абходчык, рабочы-пуцявік у Рудзенску, пазней брыгадзір акалодка на ст. Талька. З 1976 г. дыспетчар дыстанцыі пуці, 1979 г. рэгуліроўшчык хуткасці руху вагонаў на чыгуначнай станцыі Асіповічы, потым – слесар вагоннага дэпо. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1974), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), медалямі.

ЛітаратураПравіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Вызначыліся працай: Героі Сацыялістычнай працы // Памяць. Асіповіцкі раён. — Мн., 2002. — С. 610.

СпасылкіПравіць