Іван Іванавіч Стаўскі

Іван Іванавіч Стаўскі (1877, Аршані, Магілёўская губерня — 10 сакавіка 1957, Масква) — рэвалюцыянер, адзін з кіраўнікоў Растоўскай забастоўкі рабочых (1902), удзельнік трох рэвалюцый, партыйны і гаспадарчы дзеяч.

Іван Іванавіч Стаўскі
Род дзейнасці рэвалюцыянер
Дата нараджэння 1877
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 1957(1957-03-10)
Месца смерці
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў Горацкім павеце Магілёўскай губерні. Зараз гэта вёска Горацкага раёна. У раннім дзяцінстве разам з братам Пятром пераехаў у Растоў-на-Доне. З 1893 года пачаў працаваў вучням слесара ў чыгуначных майстэрнях у Растове-на-Доне.

У канцы 1897 года ўступае ў сацыял-дэмакратычны гурток і ў 1898 годзе ў РСДРП. Вёў перапіску з рэдакцыяй «Искры», друкаваўся ў газеце пад псеўданімам «Іван». У 1900 году арыштоўваецца, аднак праз месяц выходзіць на волю за адсутнасцю доказаў. У гэтым жа годзе быў звольнены з майстэрняў і перабіраецца ў Яраслаўль, неўзабаве там арыштоўваецца і высылаецца назад у Растоў-на-Доне.

У 1900 г. за распаўсюджванне першамайскіх улётак І. Стаўскі быў арыштаваны і адпраўлены пад асаблівы нагляд паліцыі. Быў вымушаны з’ехаць з Растова ў Керч, дзе працуе на Керчанскім металургічным заводзе, дзе арганізуе гурток з рабочых. За што быў звольнены і вымушаны з’ехаць у Яраслаўль, але і там усталяваў сувязі з сацыял-дэмакратамі і быў кіраўніком рабочага гуртка на ткацкай фабрыцы [1]. Вяртаецца ў Растоў — на-Доне, але вясной 1901 годзе зноў арыштоўваецца і адбывае заключэнне ў Новачэркаскай турме.

У 1902 г. І. І. Стаўскі разам з С. І. Гусевым узначалілі забастоўку рабочых Растова з прад’яўленнем не толькі эканамічных, але і палітычных патрабаванняў. У 23-дзённым страйку растоўскіх рабочых удзельнічала больш за 30 тыс. рабочых. Горад быў аб’яўлены на асадным становішчы. 11 лістапада паліцыя і казакі ўжылі супраць страйкоўцаў, якія сабраліся на мітынг, зброю i 6 чал. было забіта, 17 паранена [2]. Па завяршэнні страйка ратуючыся ад пераследаў царскай ахранкі эмігруе ў Швейцарыю [3].

У. І. Ленін у пісьме да Г. В. Пляханава 19 студзеня 1902 года пісаў: «У Берне зараз Стаўскі, — рабочы-прамоўца з Растова… Ён іскрак. Трэба б яго прыцягнуць бліжэй». А днём раней у пісьме да Л. І. Аксельрод У. Ленін паведаміў: «Атрымаў зараз Ваша пісьмо і спяшаюся адказаць, каб павіншаваць з такой велізарнай находкай, як Стаўскі»[4].

У 1903 годзе вяртаецца ў Расію і зноў арыштоўваецца і знаходзіўся ў турме да ліпеня 1905 года. У дні рэвалюцыі 1905 г. І. Стаўскі з’яўляўся ўдзельнікам рэвалюцыйнай барацьбы ў Растове, Адэсе, Луганску і двойчы падвяргаўся арыштам. Потым быў высланы ў Табольскую губерню, адкуль збег і займаўся рэвалюцыйнай працай у Маскоўскім трамвайным парку, у Кастраме. Але ў снежні 1908 года ён зноў быў арыштаваны [5]. У час лютаўская рэвалюцыя 1917 г. вяртаецца на Дон, дзе вядзе партыйную працу сярод чыгуначнікаў. У Кастрычніку 1917 г. вядзе прапагандысцкую працу сярод салдат і маракоў у Наварасійску і Севастопалі.

Потым працаваў у Вышэйшым Савеце Народной гаспадаркі ў Маскве, дырэктарам некаторых маскоўскіх заводаў[6].

У дзень 30-годдзя растоўскай стачкі быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Памёр у Маскве 10 сакавіка 1957 г.

УзнагародыПравіць

  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

ПамяцьПравіць

  • Імем Івана Іванавіча Стаўскага названы праспект у горадзе Растоў-на-Доне.

Зноскі

  1. Очерки истории Ярославской организации КПСС. Ярославль 1967, с. 29
  2. Википедия. Ростовкая стачка 1902 года//https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%87%D0%BA%D0%B0_1902_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%
  3. Карніловіч, Э. Лідэр паўстаўшых. У кн.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск:1996.С 84-86
  4. Ленин В. И. Полн. собр. соч., т 46 с 241
  5. Наследники Прометея: Очерки о профессиональных революционерах Дона.- Ростов н/Д: Кн. изд-во, 1977, с. 61-62
  6. Карніловіч, Э. Лідэр паўстаўшых. У кн.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск:1996.С 84-86

ЛітаратураПравіць

  • Демешина, Е. И. «Рабочий-оратор в Ростове… искряк» // В кн.:Давыдов А. С., Демешина Е. И., Золотов В. А., Кириенко Ю. К. Люди земли донской — Ростов-на-Дону: Ростовское книжное издательство, 1983 — С. 320.
  • Карніловіч, Э. Лідэр паўстаўшых// У кн.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск:1996.-С 84-86. ISBN 985-06-0180-9
  • Корнилович, Э. А. Руководитель ростовской стачки / Э. А. Корнилович // Корнилович, Э. А. Люди революционного подвига. — Минск, 1985. — С. 31-48.
  • Ліўшыц, У. Рэвалюцыянер з вёскі Аршані / У. Ліўшыц // Ленінскі шлях (Горкі). — 1984. — 24, 27, 31 сакавіка ; 3, 5 красавіка.
  • Ленин, В. И. Полн. собр. соч., т 46 -С. 241—242.
  • Ліўшыц, У. М. Горкі: гісторыка-эканамічны нарыс.- Горкі: 2007. С.94-96. ISBN 985-405-384-9
  • Наследники Прометея: Очерки о профессиональных революционерах Дона. Ростов н/Д:- Кн. изд-во, 1977, =С. 61-62.
  • Очерки истории Ярославской организации КПСС.- Ярославль: 1967,- С. 29.
  • Швецов, С. Д. Проспект Ставского // Вечерний Ростов. 1985. 17 июня. С. 3.

СпасылкіПравіць