Іван Іванавіч Сіняўскі
Іван Іванавіч Сіняўскі (22 чэрвеня 1919, в. Жажэлка, цяпер Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 15 верасня 2001) — беларускі пісьменнік.
Іван Іванавіч Сіняўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 верасня 2001 (82 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1941). З канца 1942 г. — сувязны Смалявіцкага падпольнага райкама партыі, з красавіка 1943 г. — партызан атрада імя В. Чкалава ў брыгадзе «Смерць фашызму». Пасля вызвалення Беларусі некалькі месяцаў працаваў інспектарам Смалявіцкага РАНА, а затым быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях за вызваленне Варшавы, у Памераніі, за ўзяцце Берліна. З 1946 г. працаваў дырэктарам Жажэлкаўскай сямігадовай школы, у 1953—1983 гг. — выкладчык беларускай мовы і літаратуры гэтай школы. Жыў у Жодзіне. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1959 г.
Творчасць
правіцьДэбютаваў вершамі ў раённай газеце «Шлях калектывізацыі» пад час вучобы ў школе. Для дзяцей напісаў зборнік апавяданняў «У навальніцу» (1949), «Новая школа» (1951), «Піянерскі гальштук» (1955), «Дабрадзейка» (1960), «Ой, рэчанька, рэчанька» (1962), «Марка» (1969) і аповесць «На правым флангу» (1964). Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Вернасць» (1971), «А вяселля не было» (1989), раман «Дарога на Замлынне» (1980), раман «Вярыгі» (2001).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Славы III ступені, Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Саламевіч І. У. Сіняўскі Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 410—411. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Сіняўскі Іван Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»