Іван Іванавіч Фядзюнінскі
Іван Іванавіч Фядзю́нінскі (руск.: Иван Иванович Федюнинский; 17 (30) ліпеня 1900 — 17 кастрычніка 1977) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал арміі (1955). Герой Савецкага Саюза (1939). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Мангольскай Народнай Рэспублікі (1975).
Іван Іванавіч Фядзюнінскі | |
---|---|
руск.: Иван Иванович Федюнинский | |
Дата нараджэння | 30 ліпеня 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 кастрычніка 1977 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | РСФСР, СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1919—1977 |
Званне | |
Камандаваў | 42-я армія (СССР)[d] |
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна, Баі на Халхін-Голе, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьІ. І. Фядзюнінскі нарадзіўмя ў вёсцы Гілёва Успенскай воласці Цюменскага павета Табольскай губерні (зараз у Тугулымскім раёне Свярдлоўскай вобласці Расіі). У 1913 годзе скончыў школу. У Чырвонай Арміі з 1919 года. Падчас грамадзянскай вайны на Заходнім фронце. У 1924 годзе скончыў пяхотную школу ва Уладзівастоку. У 1924 годзе на пасадзе камандзіра роты прымаў удзел у канфлікце на Кітайска-Усходняй чыгунцы, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і асабістай імянной зброяй.
У 1930 годзе І. І. Фядзюнінскі быў накіраваны ў Маскву і праходзіў навучанне на Стралкова-тактычных курсах удасканалення камсаставу РСЧА «Выстрал» імя Камінтэрна, якія скончыў у 1931 г. і быў накіраваны на Далёкі Усход, прызначаны камандзірам батальёна, затым — памочнікам камандзіра палка, які ў 1938 годзе быў уведзены на тэрыторыю Манголіі. З пачаткам канфлікту на рацэ Халхін-Гол па прапанове Г. К. Жукава І. І. Фядзюнінскі прызначаны камандзірам 24-га матарызаванага палка. З 6 лютага 1940 г. на пасадзе камандзіра 82-й мотастралковай дывізіі, з лістапада 1940 г. — 15-го стралковага корпуса Кіеўскай Асобай ваеннай акругі. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны штаб корпуса знаходзіўся ў Ковелі. Падчас баёў І. І. Фядзюнінскі быў цяжка паранены і накіраваны ў Маскву. У 1941 годзе скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага начсаставу пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба імя К. Я. Варашылава. 12 жніўня 1941 г. І. І. Фядзюнінскаму прысвоена званне генерал-маёра. У жніўні—верасні 1941 г. ён камандуючы 32-й арміяй Рэзервовага фронту, у верасні—кастрычніку — 42-й арміяй Леніградскага фронту і, адначасова, намеснік Г. К. Жукава. 27 кастрычніка 1941 г. І. І. Фядзюнінскі прызначаны камандуючым 54-й арміяй. З кастрычніка 1942 г. намеснік камандуючага Волхаўскім, з мая 1943 г. Бранскім фронтам. З ліпеня 1943 г. І. І. Фядзюнінскі на пасадзе камандуючага 11-й арміі, са снежня 1943 г. — 2-й ударнай арміі.
Удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, Курскай бітвы, Бранскай, Гомельска-Рэчыцкай, Усходне-Прускай, Усходне-Памеранскай і Берлінскай аперацый.
Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 г.
У 1946—1947 гг. І. І. Фядзюнінскі на пасадзе камандуючага Архангельскай ваеннай акругай. У 1948 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба. У 1948—1951 гг. камандуючы 7-й гвардзейскай арміяй Закаўказскай ваеннай акругі ў Ерэване, у 1951—1954 гг. намеснік і першы намеснік Галоўнакамандуючага Групай савецкіх войскаў у Германіі, у 1954—1957 гг. камандуючы войскамі Забайкальскай ваеннай акругі, у 1957—1965 гг. — Туркестанскай ваеннай акругі. Са снежня 1965 г. генерал арміі І. І. Фядзюнінскі на пасадзе інспектара-саветніка Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1958—1966 гг., дэпутатам Вярхоўных Саветаў шэрагу саюзных рэспублік СССР.
Памёр І. І. Фядзюнінскі 17 кастрычніка 1977 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Творчасць
правіцьІ. І. Фядзюнінскі аўтар кніг:
- На Востоке — М.: Воениздат, 1985;
- Дисциплина — основа боеготовности;
- Поднятые по тревоге — М.: Воениздат, 1961.
Разам з А. І. Грыбковым быў галоўным ваенным кансультантам у здымках кінаэпапеі «Блакада».
Памяць
правіць- Ганаровы грамадзянін гарадоў Волхаў, Ламаносаў, Кінгісеп, Талін, Бранск, Карачаў (Бранская вобласць), Гомель (1973), Чойбалсан (Манголія), Фломберх (Польша).
- Імем Героя названыя вуліцы ў Бранску, Гомелі, Ламаносаве, Карачаве, Цюмені, пасёлку Тугулым (Свярдлоўская вобласць).
- Помнік і дом-музей на радзіме Героя ў вёсцы Гілёва.
- Мемарыяльная дошка ў горадзе Гомель.
Зноскі
Літаратура
правіць- Фядзюнінскі Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 510. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 132. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.
- Федюнинский Иван Иванович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
правіць- Іван Іванавіч Фядзюнінскі на сайце «Героі краіны»
- Сайт cослуживцев ГСВГ — ЗГВ Архівавана 27 лютага 2013. (руск.)
- Щепелина И. В. Генерал И. И. Федюнинский: этапы военной карьеры Архівавана 19 студзеня 2015. (руск.)