Іван Іванавіч Хмель

Іван Іванавіч Хмель (Хмелеў) (191821 студзеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковай роты 1020 стралковага палка 269-й стралковай дывізіі 3-й арміі 1-а Беларускага фронта, Герой Савецкага Саюза, старшы лейтэнант.

Іван Іванавіч Хмель
Иван Иванович Хмель
Дата нараджэння 1918(1918)
Месца нараджэння Стары Аскол, Белгародская вобласць
Дата смерці 21 лютага 1944(1944-02-21)
Месца смерці Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19391944
Званне
Старшы лейтэнант
Старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1918 годзе ў горадзе Стары Аскол цяпер Белгародскай вобласці ў сям'і служачага. Рускі. Скончыў 7 класаў, працаваў на адным з прадпрыемстваў горада[1].

У Савецкай Арміі з 1939 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Ваяваў на Заходні фронт, Бранскім, 1-ым Беларускім франтах[1].

2526 кастрычніка 1943 года камандзір стралковай роты 1020-а стралковага палка старшы лейтэнант І. І. Хмель падчас бою за вёску Красная Слабада, цяпер Быхаўскага раёна, Магілёўскай вобласці першым у складзе ваёй роты уварваўся ў траншэі праціўніка і ў ходзе рукапашнага бою авалодаў імі. Пры спробе праціўніка вярнуць страчаныя пазіцыі, рота пад каандаваннем Хмеля адбіла тры контратакі праціўніка. За гэты бой І. І. Хмель быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені[1].

20 студзеня 1944 года камандзір роты 1020-га стралковага палка 269-й стралковай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронта старшы лейтэнант Хмель пры фарсіраванні Дняпра ў раёне вёскі Вішчын, цяпер Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці таемна вывей роду да дротавых загарджэнняў праціўніка і ў канцы артылерыйскай падрыхтоўкі асабіста ўзначаліў атаку, імкліва авалодаўшы першай, другой і трэцяй лініямі траншэй, захапіўшы пры гэтым 4 варожых гарматы і палявую кухню. Вёска была занята, утварыўся плацдарм на правым беразе Дняпра, забяспечыўшыя пераправу баявой тэхнікі па ільду[1].

Падчас наступнага бою быў смяротна паранены і 21 лютага 1944 года памер. Пахаваны ў вёсцы Вішчын[1].

3 чэрвеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старшаму лейтэнанту Хмель Івану Іванавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1].

Узнагароды правіць

  • Імем Героя названы вуліца і школа № 4 горада Стары Аскол.
  • На месцы боя каля вёскі Вішчын усталяваны абеліск/

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Герои-белгродцы. — 2-е изд., доп. — Воронеж, 1972. — С. 245-246.

Спасылкі правіць