Адкрыць галоўнае меню

Іван Іванавіч Шувалаў (руск.: Иван Иванович Шувалов) (1 (12) лістапада 1727, Масква — 14 (25) лістапада 1797, Пецярбург) — рускі дзяржаўны дзеяч, генерал-ад’ютант (1760), фаварыт імператрыцы Лізаветы Пятроўны, мецэнат, заснавальнік Маскоўскага ўніверсітэта і Пецярбургскай Акадэміі маастацтваў.

Іван Іванавіч Шувалаў
Ivan Shuvalov by F.Rokotov (1760, Hermitage).jpg
Іван Іванавіч Шувалаў у 1760, партрэт Луі Таке. Дзяржаўны Эрмітаж (Санкт-Пецярбург)''
 
Дзейнасць: мовазнавец, палітык
Член у:
Нараджэнне: 1 (12) лістапада 1727[1]
Смерць: 15 (26) лістапада 1797 (70 гадоў), 25 лістапада 1798(1798-11-25)[1] (71 год) ці 14 лістапада 1797(1797-11-14)[2] (70 гадоў)
Пахаванне:
Дынастыя: Род Шувалавых
 
Узнагароды:
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Уладзіміра I ступені

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў небагатай дваранскай сям’і. Атрымаў хатнюю адукацыю. Дзякуючы заступніцтву стрыечных братоў, Аляксандра і Пятра Шувалавых, удзельнікаў палацавага перавароту 1741, Іван Шувалаў апынуўся пры імператарскім двары. У 1742 г. пачаў прыдворную службу ў якасці пажа. У 1749 г. атрымаў званне камер-юнкера. Неўзабаве зрабіўся фаварытам імператрыцы Лізаветы Пятроўны.

У 1750-х Шувалаў меў прыкметны ўплыў на ўнутраную і знешнюю палітыку Расіі, садзейнічаў развіццю рускай навукі і мастацтва, аказваў заступніцтва вучоным, пісьменнікам і мастакам. У ліку іншага ён падтрымліваў шматлікія распачынанні М. В. Ламаносава. Пад яго заступніцтвам у 1755 г. быў заснаваны Маскоўскі ўніверсітэт (і ён стаў яго першым куратарам), а ў 1757 г. створана Акадэмія майстэрстваў (Шувалаў быў яе прэзідэнтам да 1763).

Пасля ўзыходжання Кацярыны II граф Шувалаў апынуўся ў няміласці. З 1763 па 1777 г. ён знаходзіўся за мяжой (афіцыйна — у водпуску «па хваробе»), выконваў шэраг дыпламатычных і іншых даручэнняў рускага ўрада. Адначасна займаўся збіраннем калекцыі твораў мастацтва. Пасля перадаў сваю калекцыю Акадэміі майстэрстваў і Эрмітажу.

Вярнуўшыся ў Расію, у палітычным жыцці актыўна не ўдзельнічаў.

Зноскі

БібліяграфіяПравіць