Іван Іванавіч Юркевіч
Іван Іванавіч Юрке́віч (1816, Мінская губерня — 30 чэрвеня (12 ліпеня) 1876) — рэлігійны i грамадскі дзеяч, дзеяч праваслаўнай царквы, асветнік, педагог, гісторык, этнолаг. Магістр багаслоўя (1842)[1].
Іван Іванавіч Юркевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1816 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня (12 ліпеня) 1876 |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, асветнік, педагог, гісторык, этнолаг, рэлігійны дзеяч |
Месца працы | |
Навуковая ступень | магістр багаслоўя[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Мінскай губерні. Бацька — уніяцкі святар Іаан Юркевіч (1765—пасля 1837), адміністратар царквы Св. Іллі ў мястэчку Цімкавічы Слуцкага павета (1809—1819), адміністратар царквы ў в. Савічы Слуцкага павета (1837)[1].
З 1828 года вучыўся ва ўніяцкім Жыровіцкім духоўным вучылішчы, у 1832—1837 гадах ва ўніяцкай Літоўскай духоўнай семінарыі, і ў 1837—1841 гадах праваслаўнай Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, якую скончыў па 1-м разрадзе. У 1841 прызначаны ў Магілёўскую духоўную семінарыю настаўнікам царкоўнай гісторыі, кананічнага права, царкоўных старажытнасцей і гісторыі рускай царквы[1][2].
У 1842 абараніў дысертацыю на ступень магістра «Аб прычынах падзелу паміж Усходняй i Заходняй цэрквамі» (руск.: О причинах разделения между Восточной и Западной церквями). У 1844 пераведзены ў Літоўскую духоўную семінарыю, дзе выкладаў свяшчэннае пісанне, герменеўтыку, творы айцоў царквы. 3 1845 сакратар семінарскага праўлення (з захаваннем пасады нeастаўніка), з 1847 — член камітэта, заснаванага пры праўленні семінарыі для збору этнаграфічных матэрыялаў на беларускіх землях i накіраванне ix у Рускае геаграфічнае таварыства. У 1857 на яго ўскладзены абавязкі выкладчыка яўрэйскай мовы ў семінарыі, a з 1860 ён выкладаў i псіхалогію[2]. У 1860 прызначаны членам камітэта для засведчання перабудовы будынкаў былога кляштара аўгусцінцаў для Віленскага духоўнага вучылішча[1].
У 1860-я гады змясціў у «Литовских епархиальных ведомостях» вялікі гістарычны нарыс пра Літоўскую духоўную семінарыю. У свой час быў вядомы як выдатны знаўца свяшчэннага пісання i высокакваліфікаваны выкладчык[2].
У 1870 выйшаў у адстаўку. Памёр ад сухотаў. Пахаваны на Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні[1].
Навуковая дзейнасцьПравіць
У артыкуле «Астрынскі прыход Віленскай губерні Лідскага павета» (1853) апісаў хатні i грамадскі побыт, адзенне, абрады беларускіх сялян. Ix сацыяльнае становішча Юркевіч, аднак, характарызаваў з суб’ектыўных рэакцыйных пазіцый; лічыў, што беднасць сялян тлумачыцца не ix сацыяльным прыгнётам, a дрэннымі прыроднымі ўмовамі, прычыну хвароб бачыў толькі ў дрэнным санітарным стане вясковага жылля. Беларускую мову разглядаў як мешаніну рускай i польскай, але больш блізкай да рускай[2].
УзнагародыПравіць
Бронзавы медаль на ўспамін вайны 1853—1856 на андрэеўскай стужцы, ордэн Св. Ганны 3-й ступені, цёмнабронзавы медаль на ўспамін аб задушэнні польскага мецяжу 1863—1864[1].
ПрацыПравіць
- Юркевич И. Остринский приход Виленской губернии Лидского уезда // Этнографический сборник, издаваемый Императорским Русским Географическим Обществом. Выпуск 1. СПб.: В типографии Министерства внутренних дел, 1853. С. 283—293.
- Юркевич Ив. Исторический очерк Литовской Епархиальной Семинарии, основанной 7 октября 1828 года в местечке Жировицах, Слонимского уезда, Гродненской губернии, а в 1845 году перемещенной в г. Вильну // Литовские епархиальные ведомости. 1866. № 11. С. 452—463; № 12. С. 473—487; № 13. С. 510—525.
- Юркевич И. Библиотека литовской православной семинарии // Литовские епархиальные ведомости. 1869. № 23. С. 1418—1428.
- Юркевіч Іван. Астрынскі прыход Віленскай губерні Лідскага павета // Полымя. 2002. № 2. С. 235—247.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Іван Іванавіч Юркевіч на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- ↑ а б в г Юркевіч Іван Іванавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
ЛітаратураПравіць
- Юркевіч Іван Іванавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- И. И. Юрквич (некролог) // Литовские епархиальные ведомости. 1876. № 40. С. 331.
- Родосский А. Биографический словарь студентов первых XXVIII-ми курсов С.-Петербургской духовной академии 1814—1869 гг. СПб., 1907. С. 537.
- Извеков Н. История Литовской духовной семинарии. Вильна, 1892. С. 177—178.
- Иосиф, архимандрит, ныне епископ. Виленский православный некрополь. Вильна: Типография И.Блюмовича, 1892. С. 361.
- 60-летие Литовской духовной семинарии. С. 188.
- Киприанович Г. Я. Жизнь Иосифа Семашки, митрополита Литовского и Виленского, и воссоединение западно-русских униатов с православною церковью в 1839 г. Вильна: Типография И.Блюмовича, 1897. С. 481.
- Лісейчыкаў Дзяніс. Святар у беларускім соцыуме. Прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596—1839 гг. Мінск: Беларусь, 2015. С. 581.
СпасылкіПравіць
- Іван Іванавіч Юркевіч на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»