Іван Іосіфавіч Леановіч
Іван Іосіфавіч Леано́віч[1] (18 красавіка 1929 — 6 кастрычніка 2018[2]) — вучоны ў галіне дарожнага будаўніцтва і прамысловага транспарту, доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1970). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1981).
Іван Іосіфавіч Леановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 красавіка 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 2018 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1974) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Цырын (сучасны аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1953 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. Скончыў школу ў Цырыне. З 1944[2] года працаваў на Брэст-Літоўскай чыгунцы і адначасова вучыўся у школе рабочай моладзі ў Баранавічах. У 1948 годзе паступіў на лесаінжынерны факультэт Беларускага лесатэхнічнага інстытута, які скончыў у 1953 годзе і застаўся працаваць у ім асістэнтам на кафедры транспарту лесу[2]. Паступіў у завочную аспірантуру пры Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і энергетыкі лясной прамысловасці ў Хімках і ў 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1962 года дацэнт кафедры кафедры транспарту лесу і дарожных машын Беларускага лесатэхнічнага інстытута, з 1963 года прарэктар. У 1968—1984 гадах І. І. Леановіч ў Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР на пасадзе намесніка міністра. З 1974 года працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце: прафесар кафедры будаўніцтва і эксплуатацыі дарог, у 1979—2009 гадах — яе загадчык. У 1984—1988 гадах знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы ў Рэспубліцы Куба ў якасці саветніка ў Міністэрстве вышэйшай адукацыі.
Навуковая
правіцьАўтар навуковых прац ў галіне дарожнага матэрыялазнаўства, будаўніцтва, рамонту і ўтрымання дарог, тэорыі разліку зборна-разборных дарожных пакрыццяў, экалагічным маніторынгу, арганізацыі навукі і падрыхтоўкі кадраў для дарожна-транспартнага комплексу Беларусі.
Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў[3][4].
Сярод апублікаванага:
- Автомобильный транспорт леса Белоруссии: (Из опыта работы лесозаготовитульных предприятий республики) / И. И. Леонович, К. С. Драгун, Г. Г. Давыдулин; Белорус. респ. правл. Науч.-техн. о-ва лесной пром-сти и лесного хоз-ва. — Мн.: Вышэйшая школа, 1972.
- Дорожное грунтоведение с основами механики грунтов. — Мн., 1977. (разам з М. П. Вырко);
- Основы строительного дела. — Мн., 1980. (у сааўтарстве);
- Дорожная климатология. — Мн., 1994.;
- Дорожно-строительные материалы. — Мн., 1983. (разам з К. Ф. Шумчыкам).
Узнагароды і ганаровыя званні
правіць- Ордэн «Знак Пашаны» (1976)
- Ордэн Айчыны II ступені
- Ордэн Айчыны III ступені
- Медаль «Ветэран працы»
- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
- Юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР (1981)
- Медаль імя У. І. Вярнадскага Расійскай Акадэміі навук
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
- Ленінская ганаровая грамата парткома партыйных арганізацый савецкіх устаноў у Рэспубліцы Куба
- Дыплом гонару ВДНГ СССР
- Ганаровы транспартнік Беларусі
- Ганаровы дарожнік Беларусі
- Нагрудныя знакі адзнакі Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі СССР, Дзяржстандарта СССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і інш.
- Ганаровы прафесар Маскоўскага аўтамабільна-дарожнага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Ганаровы доктар Вільнюскага тэхнічнага ўніверсітэта Гедзіміна
- Акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры, Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
- ↑ а б в Марина Савошко Жизнь, посвящённая науке(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ База патентов Беларуси (руск.)
- ↑ Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
Літаратура
правіць- Леановіч Іван Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 170. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Леонович Иван Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 442—443.
- Леонович Иван Иосифович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской политехнической академии. — Минск, 2000. — С. 122—124.
- Иван Иосифович Леонович (к 85-летию со дня рождения) / В. Н. Яромко // Автомобильные дороги и мосты. — 2014. — № 1. — С. 87—88.
- Памяти Ивана Иосифовича Леоновича // Весці БНТУ. — Мінск, 2018. — 31 кастрычніка.
- Жизнь, посвященная науке / Марина Савошко // Транспортный вестник. — 2019. — 18 апреля. — С. 11.
Спасылкі
правіць- Леановіч Іван Іосіфавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Леановіч Іван Іосіфавіч, доктар тэхнічных навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Вучоныя Беларусі. Леановіч, Іван Іосіфавіч (доктар тэхнічных навук; 1929—2018) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Почётный доктор БГТУ Леонович Иван Иосифович(недаступная спасылка) (руск.) // Сайт БДТУ
- Иван Иосифович Леонович (к 85-летию со дня рождения) Архівавана 13 мая 2019. (руск.) // Сайт БНТУ