Іван Агеевіч Макарэнка

вучоны

Іван Агеевіч Макарэ́нка[3][4] (нар. 5 студзеня 1918) — вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі, доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1971).

Іван Агеевіч Макарэнка
Дата нараджэння 5 (18) студзеня 1918[1] (106 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, урач, акушэр, гінеколаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера цытадыягностыка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2] (1969)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Леанід Сямёнавіч Персіянінаў
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Кузьмінічы Чавускага павета Магілёўскай губерні (зараз у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1938 годзе скончыў Мінскі дарожна-механічны тэхнікум. У 1938—1940 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі, у горадзе Самарканд. У 1940—1941 гадах працаваў настаўнікам у вёсцы Асінаўка Чавускага раёна. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на Заходнім фронце. У 1942—1944 гадах у партызанах — камандзір узвода, камандзір 12-га партызанскага атрада, які дзейнічаў на тэрыторыі Магілёўскай і Смаленскай абласцей[5]. У 1944—1945 гадах І. А. Макарэнка займаў пасаду начальніка Чавускага раённага дарожнага аддзела. У 1950 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і застаўся працаваць у ім. У 1950—1952 гадах клінічны ардынатар кафедры акушэрства і гінекалогіі, у 1952—1955 гадах — аспірант, у 1955—1960 гадах — асістэнт. У 1956 годзе пад кіраўніцтвам акадэміка Л. С. Персіянінава абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1960—1969 гадах на пасадзе дацэнта, у 1969—1988 гадах — прафесара кафедры акушэрства і гінекалогіі.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па пытаннях прафілактыкі лактацыйных мастытаў, мясцовага абязбольвання пры гінекалагічных аперацыях, люмінесцэнтнай цытадыгностыкі пры прафілактыцы раку маткі, дабраякасных і злаякасных пухлін жаночай палавой сферы і інш. Аўтар двух рацыяналізатарскіх прапаноў.

Кіраваў падрыхтоўкай 2 кандыдацкіх дысертацый. Прымаў удзел у VIII Міжнародным супрацьракавым кангрэсе ў Маскве ў 1962 годзе.

Сярод апублікаваных прац:

  • Оценка эффективности местного обезболивания при гинекологических операциях методом плетизмографии и пневмографии: Автореферат дис. на соискание учен. степени кандидата мед. наук / Минский гос. мед. ин-т. — Мн.: [б. и.], 1955. — 18 с.; 20 см.
  • Применение люминесцентной цитологической микроскопии при массовых профилактических осмотрах женщин // Здравоохранение Белоруссии, 1966, № 6.
  • Люминесцентная цитодиагностика и её значение в профилактике рака матки — Мн.: Беларусь, 1973. — 151 с.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Макарэ́нка Іван Агеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 531. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Макаранка Іван Агеевіч // Памяць: Чавускі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкалегія: А. Н. Вінкевіч, [і інш.]; укладальнікі: Р. А. Аўраменка, П. М. Сырадоеў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск, 2001. — С. 600.
  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 6. Кішынёў — Манцэвічы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — 624 с.: іл., карты. — С. 549.
  • Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. ― Минск, 1999.

Спасылкі правіць