Іван Аляксандравіч Іваноў
Іва́н Алякса́ндравіч Івано́ў (1898, г. Мінск — 29 кастрычніка 1937, там жа) — савецкі партыйны дзеяч, сакратар ЦК КП(б)Б.
Іван Аляксандравіч Іваноў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
Нараджэнне |
1898 Мінск |
||||||
Смерць |
29 кастрычніка 1937 Мінск |
||||||
Партыя | УКП(б) (1919) | ||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Пасля да лістапада 1928 года займаўся партыйнай работай на чыгунцы і ў Мінску.
У 1928 — 1930 гадах на прафсаюзнай рабоце.
З ліпеня 1930 года займаў пасаду намесніка старшыні Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі, адначасова намесніка народнага камісара рабоча-сялянскай інспекцыі Беларускай ССР.
16 лістапада 1931 года Пастановай аб’яднанага пленума ЦК і ЦКК КП(б)Б быў абраны сакратаром ЦК КП(б) Беларусі па транспарце.
У перыяд з верасня 1933 да жніўня 1937 года займаў пасаду начальніка Палітычнага аддзела 4-га аддзялення Маскоўска-Курскай чыгункі, пасля Горкаўскай чыгункі.
9 жніўня арыштаваны, 29 кастрычніка 1937 года расстраляны ў Мінску.
Член ЦК КП(б)Б (1925—1933), кандыдат у члены бюро ЦК КПБ (1927—1933).