Іван Аляксандравіч Буканаў

Іван Аляксандравіч Буканаў (25 снежня 1917 (7 студзеня 1918), Калужская вобласць — 3 снежня 1943, Чырвоная Слабада, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Іван Аляксандравіч Буканаў
Дата нараджэння 25 снежня 1917 (7 студзеня 1918)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 1943(1943-12-03) (25 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Камандзір узвода ўпраўлення лейтэнант Іван Аляксандравіч Буканаў 15 лістапада 1943 года карэкціраваў агонь артылерыйскай батарэі: у ходзе бою знішчыў 5 кулямётных кропак праціўніка. Пры адбіцці варожай контратакі з двума байцамі знішчыў гарматны разлік ворага, захапіў пушку і біў з яе па пяхоце і танках праціўніка, да таго часу, пакуль хапіла снарадаў. Затым узарваў сваю часовую зброю, а забітага і параненага баявых сяброў вынес да сваіх[1].

Загінуў у баі 3 снежня 1943 года пры вызваленні Мала-Савінскага сельскага Савета. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 3 чэрвеня 1944 года[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Спасылкі правіць