Адкрыць галоўнае меню

Іван Аляксандравіч Пыр’еў

(Пасля перасылкі з Іван Аляксандравіч Пыр'еў)

Іван Аляксандравіч Пыр’еў (руск.: Ива́н Алекса́ндрович Пы́рьев; 4 (17) лістапада 1901, с. Камень, Барнаульскі павет, Томская губерня — 7 лютага 1968, Масква) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, педагог, грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1948). Лаўрэат шасці Сталінскіх прэмій (1941, 1942, 1943, 1946, 1948, 1951).

Іван Аляксандравіч Пыр’еў
Iwan Pyriew - Film nr 31-32 - 1947-12-24.JPG
Дата нараджэння: 4 (17) лістапада 1901[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 7 лютага 1968(1968-02-07)[2][3][4] (66 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Жонка: Ада Ігнацьеўна Войцік[d], Марына Аляксееўна Ладыніна і Ліянела Іванаўна Пыр’ева[d]
Дзеці: Андрэй Іванавіч Ладынін[d]
Месца працы:
Прафесія: кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, палітык
Кірунак: камедыя і драма
Узнагароды:
IMDb: nm0701576
Commons-logo.svg Іван Аляксандравіч Пыр’еў на ВікіСховішчы

БіяграфіяПравіць

У 1923 годзе скончыў акцёрскае аддзяленне Дзяржаўнай эксперыментальнай тэатральнай майстэрні, вучыўся там жа на рэжысёрскім аддзяленні. З 1925 года пачаў дзейнасць у кінематографе. Працаваў сцэнарыстам і рэжысёрам на кінастудыях «Дзяржкіно», «Пралеткіно», «Саюзкіно» (цяпер — «Масфільм»). З 1926 года — памочнік рэжысёра на фільмах Юрыя Тарыча.

У 1936 годзе на экраны СССР выйшаў яго фільм «Партыйны білет», для якога паэт Павел Васільеў паслужыў правобразам галоўнага антыгероя — «шпіёна», «дыверсанта» і «ворага народа» (Васільеў расстраляны ў 1937 годзе).

Усенародную папулярнасць набылі яго музычныя камедыі «Багатая нявеста», «Трактарысты», «Свінарка і пастух», «Кубанскія казакі», рамантычныя музычныя фільмы «У шэсць гадзін вечара пасля вайны», «Казанне пра зямлю Сібірскую». Ва ўсіх гэтых фільмах сыграла галоўныя ролі яго жонка — актрыса Марына Ладыніна.

Таксама вядомы сваімі экранізацыямі твораў Фёдара Дастаеўскага «Ідыёт» (1958) і «Браты Карамазавы» (1969).

У 1954—1957 гадах — дырэктар кінастудыі «Масфільм», затым кіраваў там жа творчым аб’яднаннем «Прамень». З 1956 года — ініцыятар стварэння і кіраўнік (да 1960) Вышэйшых рэжысёрскіх курсаў пры «Масфільме». Быў галоўным рэдактарам галоўнага друкаванага органа кінематаграфістаў — часопіса «Мастацтва кіно», намеснікам старшыні Вялікага мастацкага савета Міністэрства кінематаграфіі СССР. Заснавальнік і першы кіраўнік Саюза кінематаграфістаў СССР. У 1957—1965 гадах — старшыня яго аргкамітэта.

У 1956 годзе ўступіў у КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання. 7 лютага 1968 года, вярнуўшыся са здымак, памёр у сне.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121662853 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 2,0 2,1 2,2 Пырьев Иван Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Ivan Pyr'ev // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.