Іван Аляксеевіч Корж
Іван Аляксеевіч Корж (нар. 21 снежня 1961, Навасёлкі, Гомельская вобласць) — беларускі ваенны і палітык. Генерал-маёр.
Іван Аляксеевіч Корж | |
---|---|
Нараджэнне |
21 снежня 1961 (63 гады) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Ваенная служба | |
Званне | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1961 годзе ў в. Навасёлкі (Петрыкаўскі раён).
Скончыў з адзнакай факультэт кіравання працэсамі перавозак Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту, контрразведвальны факультэт Вышэйшай школы Міністэрства бяспекі Расійскай Федэрацыі імя Ф. Э. Дзяржынскага (г. Масква).
Працаваў дзяжурным па станцыі, манеўровым дыспетчарам, намеснікам начальніка па аператыўнай рабоце станцыі Віцебск Беларускай чыгункі. Праходзіў службу ў органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на пасадах афiцэрскага складу ва ўпраўленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці , намесніка начальніка, начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці , начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці .
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[1]. Рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года Корж як начальнік упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці быў прызначаны адказным за рэпрэсіі КДБ супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці на Гродзеншчыне[2].
З мая 2014 года па лістапад 2016 года з'яўляўся начальнікам дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».
Стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання ў 2016 годзе.
Памёр у 2024 годзе.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, «За адзнаку ў воінскай службе», нагрудным знакам «Ганаровы супрацоўнік КДБ», ведамаснымі ўзнагародамі[3].
Крыніцы
правіць- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
- ↑ .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex, 2012
- ↑ Корж Іван Аляксеевіч