Іван Андрэевіч Біч (1881, в. Есьманаўцы, Валожынскі раён — кастрычнік 1919) — герой Грамадзянскай вайны ў Расіі[1].

Іван Андрэевіч Біч
Дата нараджэння 1881(1881)
Месца нараджэння
Дата смерці 1919(1919)
Альма-матар
Прыналежнасць
Камандаваў партызанскім атрадам
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі

БіяграфіяПравіць

Член КПСС з 1917 года. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Удзельнік Рэвалюцыі 1905—1907 гг. Хаваючыся ад паліцыі, з'ехаў у Сібір. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі член Краснаярскага губрэўкама. Для барацьбы з Калчаком ў сяло Шытка Канскага павета арганізаваў партызанскі атрад, у складзе якога ўдзельнічаў у паўстанні, якое ахапіла 13 воласцяў[1].

Больш за 1000 партызан, сярод якіх былі перасяленцы з беларускіх губерняў, паспяхова змагаліся з калчакаўцамі. Дыверсіямі на ўчастку Тайшэт — Тулун Сібірскай чыгункі яны зрывалі забеспячэнне белагвардзейцаў, стварылі так званую «тайшэцкую затычку». Біч быў камісарам шыткінскіх партызан, узначальваў лыжны атрад[1].

Падчас баявой аперацыі ў верасня 1919 года трапіў у палон і пасля катаванняў павешаны. У Тайшэт пастаўлены помнік Бічу, яго імем названа сярэдняя школа[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Бич Иван Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 59. — 737 с.