Іван Андрэевіч Крумін

Герой Савецкага Саюза

Іван Андрэевіч Крумін[1] (13 (26) верасня 1915, Гарадок — 11 сакавіка 2003) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (30.03.1943).

Іван Андрэевіч Крумін
Дата нараджэння 26 верасня 1915(1915-09-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 2003(2003-03-11) (87 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя[d]
Званне маёр
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

І. А. Крумінь нарадзіўся у горадзе Гарадок Віцебскай губерні. Пасля заканчэння школы сялянскай моладзі ў 1930 годзе паступіў у Віцебскі кааператыўны тэхнікум. Да Вялікай Айчыннай вайны працаваў бухгалтарам. У Чырвонай Арміі са жніўня 1941 года. На фронце з лістапада 1942 ода пасля заканчэння мінамётнага вучылішча. Удзельнічаў у баях на Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах, у вызваленні Курска, Арла, Сеўска, Чарнігава, Правабярэжнай Украіны.

Камандзір узвода 120-мм мінамётаў 45-га Даурскага стралковага палка 106-ай Забайкальскай стралковай дывізіі лейтэнант І. А. Крумін у баях за пераправу на рацэ Дняпро праявіў мужнасць і адвагу. Пад моцным агнём праціўніка 15 кастрычніка 1943 года пераправіўся на правы бераг Дняпра ў раёне Лоева для карэкціроўкі агню нашай артылерыі, якая абстрэльвала пераправу. Быў паранены, аднак працягваў выконваць баявую задачу. І толькі тады, калі пераправіліся другія эшалоны, падышла змена, ён згадзіўся эвакуіравацца ў медсанбат.

У выніку гераічных дзеянняў лейтэнанта І. А. Круміна артылерыя дзейнічала выдатна, агнявыя кропкі праціўніка падаўляліся своечасова, што забяспечыла паспяховае фарсіраванне Дняпра і захоп плацдарма на правым беразе ракі.

Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена 30 кастрычніка 1943 года.

У 1946 годзе І. А. Крумін дэмабілізаваўся. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС, быў на партыйнай і дзяржаўнай рабоце ў горадзе Рыга. Працаваў ва Усесаюзным НДІ эканомікі кааператыўнага гандлю, старшынёй праўлення Латвійскага спажывецкага саюза. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Кастрычніцкай Рэвалюцыі.

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць