Іван Андрэевіч Мамайка

дзяржаўны дзеяч

Іван Андрэевіч Мамайка (нар. 12 красавіка 1974, в. Велямічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь.

Іван Андрэевіч Мамайка
Нараджэнне 12 красавіка 1974(1974-04-12) (49 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Біяграфія правіць

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, Магілёўскі каледж Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, магістратуру Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 1996 года па 2009 год праходзіў службу на пасадах сярэдняга і старшага кіруючага складу органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З 2009 года — першы намеснік начальніка Стаўбцоўскага раённага аддзела ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі. З 2014 года па 2019 год — начальнік Стаўбцоўскага раённага аддзела ўнутраных спраў.

Выбіраўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені. Уручана вышэйшая ўзнагарода Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — халодная зброя (корцік)[1].

Зноскі