Іван Антонавіч Голуб
Іван Антонавіч Голуб (нар. 30 кастрычніка 1950, в. Пад’ясенка, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне льнаводства і раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1998), прафесар (2010). Акадэмік НАН Беларусі (2017, член-карэспандэнт з 2009).
Іван Антонавіч Голуб | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1950 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1998) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1974), Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства і кармоў (аспірантура, 1989).
Працаваў у калгас «Чырвоны факел» Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці і калгас імя В. І. Чапаева Аршанскага раёна Віцебскай вобласці (з 1974, галоўны аграном); калгас «Чырвоны Кастрычнік» Аршанскага раёна Віцебскай вобласці (1978—1984, старшыня); Эксперыментальная база «Вусце» Аршанскага раёна Віцебскай вобласці і НВА «Колас» (1984—1998, дырэктар, намеснік генеральнага дырэктара НВА «Колас»); Аршанскі раённы выканаўчы камітэт (1998—1999, старшыня); Беларускі камерцыйны інстытут кіравання, Аршанскі філіял (1999—2001, прарэктар па навуковай рабоце); Інстытут ільну НАН Беларусі (з 2001, дырэктар)[1].
УзнагародыПравіць
Званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (1996), медаль «За працоўную доблесць», ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1988) і інш.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя інтарэсы: пытанні селекцыі сартоў і распрацоўкі тэхналогій вырошчвання і перапрацоўкі льну-даўгунцу і льну маслічнага.
БібліяграфіяПравіць
- Научные основы формирования высокой урожайности озимых зерновых культур : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.09 / Голуб Иван Антонович. — Москва, 1998.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Голуб Иван Антонович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2018. — Минск, 2018. — С. 82—83.