Іван Аркадзьевіч Лазенка

Герой Савецкага Саюза

Іван Аркадзевіч Лазенка (19161943) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Іван Аркадзьевіч Лазенка
Иван Аркадьевич Лозенко
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1916(1916-06-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 1943(1943-12-15) (27 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19361943
Званне
Капітан ВПС СССР
Капітан ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава III ступені

Біяграфія правіць

Іван Лазенка нарадзіўся 6 чэрвеня 1916 года ў вёсцы Каўтуноўка (цяпер — Дубовы Гай Прылуцкага раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны). Скончыў няпоўную сярэднюю школу і адзін курс ветэрынарнага тэхнікума. У жніўні 1936 года Лазенка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1940 годзе ён скончыў Чугуеўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да снежня 1943 года капітан Іван Лазенка камандаваў эскадрылляй 431-га штурмавога авіяпалка 299-й штурмавой авіядывізіі 16-й паветранай арміі Беларускага фронту. Да таго часу ён ажыццявіў 154 баявыя вылеты на штурмоўку вялікіх кольксцяў баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка, нанёсшы яму вялікія страты. 15 снежня 1943 года ў баю Лазенка атрымаў смяротнае раненне. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Скепня Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 красавіка 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» капітан Іван Лазенка пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава 3-й ступені[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Юные герои Витебщины. Минск, 1980.