Іван Аўдзеевіч Авекаў
Іван Аўдзеевіч Авекаў (19 мая 1919, в. Асінаўка, Дубровенскі раён — 17 красавіка 1943? [1]) — лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір авіяцыйнай эскадрыллі 519-га знішчальнага авіяцыйнага палка 20-й арміі Заходняга фронту, Герой Савецкага Саюза (1943), капітан[2].
Іван Аўдзеевіч Авекаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 мая 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 красавіка 1943 (23 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Гады службы | 1937—1943 |
Званне | Капітан |
Часць |
519-ы знішчальны авіяцыйны полк 20-я армія |
Камандаваў | эскадрыльяй |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 19 мая 1919 года на станцыі Асінаўка, цяпер Дубровенскі раён[2] Віцебскай вобласці Беларусі ў сям’і рабочага. Беларус. Адукацыя няпоўная сярэдняя. Жыў і працаваў у Віцебску.
У Чырвонай Арміі з 1937 года. У 1939 годзе скончыў Харкаўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў-назіральнікаў, а ў 1940 годзе — Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З чэрвеня 1941 года ў дзеючай арміі. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Заходнім і Цэнтральным франтах. Актыўны ўдзельнік абароны гарадоў-герояў Масквы і Тулы.
Камандзір авіяцыйнай эскадрыллі 519-га знішчальнага авіяцыйнага палка (20-я армія, Заходні фронт) кандыдат у члены ВКП (б) капітан Іван Авекаў да сакавіка 1942 года здзейсніў 178 баявых вылетаў, з іх 45 на штурмоўку войскаў і аэрадромаў праціўніка. У паветраных баях збіў асабіста пятнаццаць i ў групе шэсць варожых самалётаў, адзін тараніў, 23 знішчыў штурмавымі дзеяннямі на аэрадромах[2].
20 сакавіка 1942 года ў раёне Гжацка, цяпер горада Гагарына Смаленскай вобласці, у паветраным баю з сям’ю самалётамі непрыяцеля Іван Авекаў збіў два з іх.
Адважны лётчык-знішчальнік капітан Авекаў І. А. загінуў у выніку катастрофы 17 красавіка 1943 года. Пахаваны ў брацкай магіле гарадскіх могілак горада Данкаў Ліпецкай вобласці у ліку сямідзесяці шасці загінуўшых воінаў[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 жніўня 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм капітану Авекаву Івану Аўдзеевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароды
правіць- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза
- Ордэн Леніна
Памяць
правіць- У 1988 годзе на брацкай магіле у горадзе Данкаў, у якой спачывае прах героя, усталяваны помнік.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Іван Аўдзеевіч Авекаў на сайце «Героі краіны» (Праверана 24 студзеня 2012)
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0257-1.