Іван Васілевіч Бахар

беларускі футбаліст

Іван Бахар (нар. 10 ліпеня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца расйіскага клуба «Арсенал» з Тулы і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Іван Бахар
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Іван Васілевіч Бахар
Нарадзіўся 10 ліпеня 1998(1998-07-10)[1][2] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 60 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Арсенал
Нумар 17
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2019 Беларусь Мінск 81 (14)
2020—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 77 (22)
2023 Ізраіль Хапаэль (Кір’ят-Шмана) 14 (2)
2023 Беларусь Дынама (Мінск) 14 (5)
2024— Расія Арсенал (Тула)
Нацыянальная зборная[* 2]
2014—2015 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (2)
2015—2017 Беларусь Беларусь (да 19) 9 (2)
2017—2019 Беларусь Беларусь (да 21) 11 (6)
2019— Беларусь Беларусь 29 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 лістапада 2023

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. 29 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Мінска», выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне матча супраць брэсцкага «Дынама» (5:2) і стаўшы такім чынам наймаладзейшым іграком Вышэйшай лігі 2014.

У 2015—2016 гадах працягваў выступаць за дубль мінчан, толькі эпізадычна з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. У сезоне 2017 «Мінск» узяў курс на амаладжэнне, і Бахар разам з іншымі маладымі ігракамі стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу. Нярэдка выхадзіў у стартавым складзе мінчан, выкарыстоўваўся на пазіцыі левага паўабаронцы.

У студзені 2018 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[4]. У сезоне 2018 стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У сакавіку 2019 года яшчэ на год падоўжыў пагадненне з «Мінскам»[5]. У сезоне 2019 працягваў трывала гуляць у стартавым складзе, з 7 галамі стаў другім бамбардзірам каманды.

У снежні 2019 года стаў іграком мінскага «Дынама»[6], дзе таксама замацаваўся ў аснове. У 2021 годзе шмат адсутнічаў з-за траўмы, у 2022 годзе вярнуў месца ў аснове, з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У снежні 2022 года перайшоў у ізраільскі клуб «Хапаэль Ірані» з Кір’ят-Шманы[7]. Па выніках сезона 2022/23 «Хапаэль Ірані» страціў месца ў элітным дывізіёне, і ў маі 2023 года нападнік паведаміў, што пакідае клуб[8].

З чэрвеня 2023 года стаў трэніравацца з мінскім «Дынама» і ў ліпені падпісаў кантракт з клубам[9]. У снежні 2023 года перайшоў у тульскі «Арсенал»[10].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2014—2015 выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17), якой дапамог выйсці ў элітны раўнд чэмпіянату Еўропы.

Увосень 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. На наступны год у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы забіў вырашальны гол у матчы супраць Балгарыі (1:0), які дапамог беларусам выйсці ў элітны раўнд.

31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7). Стаў адным з асноўных ігракоў моладзевай зборнай.

6 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Эстоніі, выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 Д1 Мінск   1 0
2015 Д1 Мінск   2 0
2016 Д1 Мінск   1 0
2017 Д1 Мінск   23 2
2018 Д1 Мінск   25 5
2019 Д1 Мінск   29 7
2020 Д1 Дынама   29 7
2021 Д1 Дынама   18 4
2022 Д1 Дынама   30 11
2022/23 (2) Д1 Хапаэль Ірані   14 2
2023 (2) Д1 Дынама   14 5

Крыніцы правіць

  1. Ivan Bakhar // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ivan Bakhar // FBref.com
  3. https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/bakhar-ivan
  4. Бахар продлил контракт с «Минском» (руск.). football.by (25 студзеня 2018). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  5. Иван Бахар продлил контракт с "Минском" (руск.). football.by (18 сакавіка 2019). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  6. Иван Бахар стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (31 снежня 2019). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  7. Иван Бахар сменил минское "Динамо" на израильский "Ирони" Кирьят-Шмона (руск.). football.by (11 снежня 2022). Праверана 12 снежня 2022.
  8. Бахар сообщил, что покидает израильский "Ирони" (руск.). football.by (14 мая 2023). Праверана 10 ліпеня 2023.
  9. Бахар снова стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (10 ліпеня 2023). Праверана 10 ліпеня 2023.
  10. Не только Бахар. Тульский "Арсенал" представил двух новичков из минского "Динамо" (руск.). football.by (15 снежня 2023). Праверана 18 студзеня 2024.