Іван Васілевіч Красны

намеснік менскі

Іван Васілевіч Красны з князёў Друцкіх (каля 1450 — пасля 1516) — князь, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, намеснік менскі (1487—1489).

Іван Васілевіч «Красны»
Герб «Друцк»
Герб «Друцк»
Нараджэнне каля 1450
Смерць пасля 1516
Род Друцкія
Бацька Васіль Сямёнавіч Красны
Маці Львоўна Варатынская[d]
Жонка Марыя Сямёнаўна Кобрынская і Марыя Іванаўна Заслаўская[d]
Дзеці Дзмітрый

Біяграфія правіць

З роду Друцкіх герба ўласнага «Друцк», сын віцебскага намесніка Васіля Сямёнавіча Краснага і невядомай імем сястры князя Фёдара Львовіча Варатынскага.

У 1486 годзе выступіў сведкам пры запісе княгіні Соф’і Зубравіцкай на карысць Марыны Трабскай. У 1487 годзе атрымаў ад караля Казіміра урад намесніка менскага. У 1488 годзе атрымаў чатыры бочкі солі з ковенскага мыта і борць мёду з Троцкага ключа. У лютым 1489 года кароль паведамляе яму, як намесніку менскаму, што аддаў менскае мыта ў арэнду «жыду Троцкаму» Міхалу Даніловічу, у маі таго ж году Іван Красны згадваецца ў дыпламатычнай карэспандэнцыі маскоўскага і літоўскага двара. Верагодна, па смерці караля Казіміра Іван Друцкі склаў урад менскага намесніка. У 1505 годзе, выкліканы сведкам пра паходжанне жонкі Івана Васільевіча Яраславіча, засведчыў, што «дачка Карыбута Альгердавіча Марыя знаходзілася ў вялікага князя Вітаўта на выхаванні і тую ён выдаў за князя Фёдара Варатынскага майго вуя», дачка якога Еўдаксія з’яўляецца і была жонкаю князя Івана Васілевіча Яраславіча. У 1516 годзе запісаў сваёй жонцы Марыі Іванаўне Заслаўскай сёлы Бобр і Сакаловічы, даннікаў на рацэ Бобр і двор Недаходаў.

Сям’я правіць

Быў жанаты двойчы, першы раз з Марыяй Сямёнаўнай Кобрынскай (? — да 1512), дачкой князя Сямёна Раманавіча Кобрынскага і Юліяны Сямёнаўны Гальшанскай, меў з ёй сына Дзмітрыя (? — да 1507), які рана памёр. Другім шлюбам ажаніўся з Марыяй Іванаўнай Заслаўскай, дачкой Івана Васілевіча Заслаўскага і ўдавой Багдана Фёдаравіча Глінскага, які памёр у Маскве ў 1512 годзе.

Зноскі

Літаратура правіць