Іван Васілевіч Максімей

Іван Васілевіч Максімей (5 кастрычніка 1935, г. Стрый, Львоўская вобласць, Украіна — 2015) — беларускі спецыяліст у галіне тэхнічнай кібернетыкі, вылічальнай тэхнікі, аўтаматызаваных сістэм кіравання. Доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1990).

Іван Васілевіч Максімей
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1935(1935-10-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 2015
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «Ветэран працы» медаль «За працоўныя заслугі» Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Вылічальныя машыны», 1964).

Працаваў у Вылічальным цэнтры Сібірскага аддзялення АН СССР, Канструктарскім бюро сістэмнага праграмавання (г. Гомель, 1974—1977), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1974 — па сумяшчальніцтве, з 1977 — на пастаяннай аснове, загадчык кафедры матэматычных праблем кіравання).

Навуковыя інтарэсы: матэматычнае мадэляванне функцыянавання складаных сістэм; імітацыйнае мадэляванне.

Узнагароды правіць

Медалі «Ветэран працы» (1989), «За працоўныя заслугі» (1999), значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1994) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Методы и средства исследования и организации вычислительного процесса на вычислительном центре коллективного пользования : диссертация … доктора технических наук : 05.13.13 ; 05.13.06 : защищена 17.04.1989 : утверждена 14.06.1989 / Максимей Иван Васильевич. — Гомель, 1988.
  • Параметризация, измерение и построение моделей информационных потоков в вычислительных системах : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.13.01 / Максимей Иван Васильевич. — Новосибирск, 1973.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Максимей Иван Васильевич : библиография доктора технических наук почетного профессора ГГУ им. Ф. Скорины / [составители: С. П. Жогаль, Е. И. Сукач]. — Гомель, 2005.
  • Максімей Іван Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 546. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Максимей Иван Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 621—622.
  • Волшебство интуиции и могущество интеллекта : [Максимей Иван Васильевич] / Е. Сукач // Университет профессорский / [Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины]. — Гомель, 2005. — С. 169—173.