Іван Васілевіч Увараў

Іван Васільевіч Увараў (руск.: Иван Васильевич Уваров; лістапад 190124 красавіка 1938(1938-04-24), Майскі[d], Валагодская вобласць) — савецкі дзеяч.

Іван Васілевіч Увараў
Нараджэнне лістапад 1901
Смерць 24 красавіка 1938(1938-04-24) (36 гадоў)
Месца працы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў лістападзе 1901 года ў рабочай сям’і, рускі.

У 1913—1917 гадах вучыўся ў рамесных майстэрнях, скончыў марксісцка-ленінскія курсы. У 1912—1919 гадах працаваў у рамесных майстэрнях. У 1919—1920 гадах служыў у Чырвонай Арміі, чырвонаармеец і палітрук. У 1920—1921 гадах — наркам пуцявых дарог па Варонежскім вузле[1].

У 1922—1924 гадах — старшыня Варонежскіх валаснога і раённага выканаўчага камітэтаў. У 1924—1927 гадах — упаўнаважаны Губпрафсавета. У 1927—1928 гадах — загадчык дрэваапрацоўчых майстэрняў. У 1928—1929 гадах — інструктар у Варонежскім раённым камітэце УКП(б), сакратар парткама завода «Камінтэрн». У 1929—1930 гадах — старшыня акруговага калгассаюза[1].

У 1930 годзе скончыў курсы дырэктараў свінасаўгасаў пры ЦК УКП(б) у Маскве. У 1930—1931 гадах — кіраўнік групы саўгасаў БССР «Свінагадаб’яднання» (Масква).

З лістапада 1931 года па 1933 год — дырэктар Віцебскага ветэрынарнага інстытута[2].

У 1933—1935 гадах — намеснік дырэктара па адміністратыўна-гаспадарчай частцы Валагодскага сельскагаспадарчага інстытута. У 1935—1936 гадах — дырэктар Валагодскага сельскагаспадарчага інстытута, выкладчык па палітпадрыхтоўцы[1].

Прыгавораны да расстрэлу па так званых «сталінскіх спісах» па Валагодскай вобласці РСФСР [АП РФ, вопіс 24, справа 416, ліст 102]. Расстраляны 24 красавіка 1938 года на расстрэльным палігоне «Барскае» каля пасёлка Барскае (цяпер — Майскае) Валагодскага раёна Валагодскай вобласці РСФСР[3].

Зноскі