Іван Васільевіч Панфілаў

Іван Васільевіч Панфілаў (1 студзеня 1893, Пятроўск, Саратаўская губерня, Расійская імперыя — 18 лістапада 1941, Маскоўская вобласць) — ваенны дзеяч, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза (1942).

Іван Васільевіч Панфілаў
The Soviet Union 1963 CPA 2828 stamp (World War II Hero Major General of the Guard Ivan Panfilov and Feat of the Panfilov's Twenty-Eight Guardsmen).jpg
Дата нараджэння 20 снежня 1892 (1 студзеня 1893)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лістапада 1941(1941-11-18)[1][2] (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць
Род войскаў 8th Guards Rifle Division[d], Ташкенцкае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя У. І. Леніна[d] і 316th Rifle Division[d]
Званне генерал-маёр
Камандаваў 8th Guards Rifle Division[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга медаль «За абарону Масквы» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Commons-logo.svg Іван Васільевіч Панфілаў на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Скончыў Кіеўскую ваенную школу (1923). Удзельнік грамадзянскай вайны, барацьбы с басмачамі. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года камандаваў 316-й стралковай дывізіяй, якая з 12 кастрычніка 1941 года ўтрымлівала абарончы рубеж пад Масквой на Валакаламскім напрамку. 16 кастрычніка 1941 года каля раз’езда Дубасекава 28 байцоў дывізіі ў жорсткім баі падбілі 18 варожых танкаў і сарвалі атаку праціўніка. 18 лістапада 1941 года быў смяротна паранены.

ПамяцьПравіць

Вуліца Цэнтральнага раёна Мінска носіць яго імя з 1948 года, на доме № 1 мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. Ivan Vasilyevich Panfilov // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ivan Vasilyevich Panfilov // TracesOfWar

ЛітаратураПравіць

  • Панфілаў Іван Васілевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: У 12 т. — Т.8. — Мн., 1975. — С. 85.
  • Панфилов Иван Васильевич // Минск: Энцикл. справ. — Мн., 1983. — С. 303.