Іван Васільевіч Сцяпанаў

Герой Савецкага Саюза

Іван Васільевіч Сцяпанаў (19081943) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Іван Ваільевіч Сцяпанаў
Иван Васильевич Степанов
Дата нараджэння сакавік 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 2 кастрычніка 1943(1943-10-02) (35 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411943
Званне
Сяржант
Сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Іван Сцяпанаў нарадзіўся ў сакавіку 1908 года ў вёсцы Зыбалаўка (цяпер — Жукаўскі раён Калужскай вобласці). Пасля заканчэння пяці класаў школы пражываў і працаваў у Маскве. У чэрвені 1941 года Сцяпанаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лютага 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да верасня 1943 года гвардыі сяржант Іван Сцяпанаў быў кулямётчыкам 29-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. У перыяд з 28 верасня па 2 кастрычніка 1943 года Сцяпанаў агнём свайго кулямёта прыкрываў пераправу асноўных сіл на плацдарм у раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР, адбіўшы вялікую колькасць салдат і афіцэраў праціўніка. 2 кастрычніка 1943 года ў крытычны момант бою Сцяпанаў падняў сваіх таварышаў у атаку, адкінуўшы праціўніка, але і сам пры гэтым загінуў[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі сяржант Іван Сцяпанаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза[2]. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі правіць