Іван Васільевіч Фралоў

Іван Васільевіч Фралоў (19181944) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Іван Васільевіч Фралоў
Иван Васильевич Фролов
Дата нараджэння 12 ліпеня 1918(1918-07-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 мая 1944(1944-05-17) (25 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць пяхота
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411944
Званне
Лейтэнант
Лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 12 ліпеня 1918 года ў вёсцы Міціна (цяпер — Нерахцкі раён Кастрамской вобласці). Скончыў пачатковую школу. У ліпені 1941 года быў прызваны на службу ў РСЧА. З кастрычніка таго ж года — на франтах Вялікай айчыннай вайны. У баях некалькі разоў быў паранены[1].

Да верасня 1943 года гвардыі лейтэнант І. Фралоў камандаваў мінамётным узводам 234-га гвардзейскага стралковага палка 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года яго ўзвод пераправіўся праз Днепр у раёне сяла Мысы Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на заходнім беразе ракі, пасля чаго адбіў усе нямецкія контратакі, знішчыўшы каля 100 салдат і афіцэраў праціўніка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза[2]. Ордэн Леніна і медаль «Залатая Зорка» ён атрымаць не паспеў, так як 17 мая 1944 года памёр ад цяжкай хваробы. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Асташкавічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі[1].

Быў таксама узнагароджаны шэрагам баявых медалёў[1].

Памяць правіць

У гонар Фралова названая вуліца ў Нерахце[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Голубев Е. П. Боевые звёзды. — Ярославль: Верх.-Волж.кн.изд., 1972.