Іван Віктаравіч Васілёнак
Іван Васілёнак (нар. 17 мая 1989, в. Слабада, Смалявіцкі раён) — беларускі футбаліст, абаронца.
Поўнае імя | Іван Віктаравіч Васілёнак | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 мая 1989[1] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах, пачынаў дарослую кар’еру ў складзе дубля барысаўскага БАТЭ, пазней гуляў за дубль «Дарыды». У 2009—2010 гадах гуляў у Другой лізе за «Гарадзею», разам з якой выйграў турнір. Пасля аднаго сезона ў Першай лізе ў складзе «Клечаска» зноў выйграў Другую лігу ў складзе клуба «Смалявічы-СТІ».
У 2014 годзе перайшоў у мазырскую «Славію», якую ўзначальваў былы трэнер смалявіцкай каманды Юрый Пунтус. Дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове сезона 2015 выступаў за дубль, пазней стаў трапляць на лаўку запасных асноўнай каманды. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 13 верасня 2015 года ў гасцявым матчы супраць «Віцебска», правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Да канца сезона яшчэ 5 разоў згуляў за «Славію» ў элітным дывізіёне, але пасля гэтага пакінуў клуб.
У першай палове 2016 года згуляў у адным матчы ў Другой лізе за «Нёман-Агра», а ў жніўні зноў стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[2]. Па выніках сезона 2017 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з клубам, які змяніў назву на «Смалявічы»[3]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, часцей заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са смалявіцкім клубам[4]. У сезоне 2019 у якасці асноўнага абаронцы дапамог камандзе вярнуць месца ў Вышэйшай лізе. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[5]. Пачатак сезона 2020 прапусціў з-за траўмы, з мая стаў з’яўляцца ў стартавым складзе.
У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Смалявічы»[6] і хутка перайшоў у «Крумкачы»[7], дзе гуляў да канца сезона 2020.
Дасягненні
правіць- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2012
Крыніцы
правіць- ↑ Ivan Vasilenok // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Василенок стал игроком "Смолевичей-СТИ", Колоцей, Кульбако и Алисевич покинули клуб (руск.). football.by (2 жніўня 2016). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ Чикида, Василенок, Горбачик, Степанов и Гомелько продлили контракты со «Смолевичи-СТИ» (руск.). by.tribuna.com (27 снежня 2017). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ Бразевич остался у руля "Смолевичей". Клуб подписал Барсукова и Вакулича (руск.). football.by (21 снежня 2018). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ «Смолевичи» вышли из отпуска! (руск.). Афіцыйная старонка «Смалявічаў» на vk.com (10 студзеня 2020). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ Ращеня и еще 4 игрока покинули «Смолевичи» (руск.). by.tribuna.com (7 ліпеня 2020). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ Защитник "Смолевичей" перешел в НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (9 ліпеня 2020). Праверана 30 красавіка 2024.