Іван Віктаравіч Лістапад

Іван Віктаравіч Лістапад (нар. 22 красавіка 1951, в. Варкавічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Кандыдат педагагічных навук (1983), прафесар (2013).

Іван Віктаравіч Лістапад
Дата нараджэння 22 красавіка 1951(1951-04-22) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук (1983)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1973; аспірантура, 1983).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 1977, спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту, кафедра лыжнага і стралковага спорту, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: скорасна-сілавая накіраванасць трэніровачнага працэсу ў лыжных гонках.

Трэнерская дзейнасць правіць

Трэнер зборнай каманды БССР па лыжных гонках (1976—1983 — старшы трэнер, 1983—1985, 1988—1990 — галоўны трэнер), маладзёжнай каманды СССР па лыжных гонках (1985—1987), нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках (2000—2002, 2007—2010 — старшы трэнер, 2005—2007 — галоўны трэнер).

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны трэнер Беларускай ССР» (1989).

Бібліяграфія правіць

  • Скоростно-силовая подготовленность лыжников-гонщиков разной квалификации и методика ее совершенствования : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 13.00.04 / Листопад Иван Викторович. — Киев, 1983.
  • Лыжные гонки. Методика преподавания : учебное пособие для студентов учреждений высшего образования по специальностям физической культуры, спорта и туризма / И. В. Листопад. — Минск, 2012.
  • Современный подход к совершенствованию методики скоростно-силовой подготовки лыжников-гонщиков разной квалификации : монография / И. Н. Листопад. — Минск, 2013.

Зноскі

Спасылкі правіць