Іван Вітальевіч Гушчын

Іван Вітальевіч Гушчын (5 лютага 1934, вёска Стары Спор Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці — 5 лютага 2018, Гродна) — беларускі вучоны, педагог, доктар юрыдычных навук (1988), прафесар (1990), член Савета па абароне дысертацый Д 07.02.01 пры Нацыянальным Цэнтры заканадаўства і прававых даследванняў Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук (2004)[1].

Іван Вітальевіч Гушчын
Дата нараджэння 17 снежня 1934(1934-12-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 2018(2018-02-05) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера грамадзянскае і працоўнае права
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук, 1988
Навуковае званне прафесар, 1990
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 5 лютага 1934 года ў вёсцы Стары Спор Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі знаходзіўся ў партызанскім атрадзе і выконваў розныя даручэнні камандавання. З 1945 г. жыў і выхоўваўся ў дзіцячым доме ў вёсцы Несята Клічаўскага раёна, з 1947 г. — у дзіцячым доме г. Баранавічы, дзе вучыўся ў школе. З 7-га класа сумяшчаў працу з вучобай у школе працоўнай моладзі № 1 г. Баранавічы, якую скончыў у 1953 г. Паступіў вучыцца на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. З жніўня 1958 па сакавік 1959 г. працаваў следчым-стажорам пракуратуры Ашмянскага раёна Мінскай вобласці. У 1959 г. быў прызначаны следчым пракуратуры Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, у жніўні 1961 г. — пракурорам Мядзельскага раёна, у верасні 1963 г. — міжраённым пракурорам Вілейскага раёна. З кастрычніка 1965 па сакавік 1967 г. навучаўся ў аспірантуры Усесаюзнага завочнага юрыдычнага інстытута ў г. Маскве, якую скончыў з датэрміновай абаронай кандыдацкай дысертацыі 10 сакавіка 1967 г. Была прысвоена навуковая ступень кандыдата юрыдычных навук. Пасля заканчэння аспірантуры быў накіраваны на працу старшым выкладчыкам ва Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут г. Калінінграда, які пазней быў пераўтвораны ў юрыдычны факультэт Калінінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1971 г. было прысвоена званне дацэнта. Фактычна стаяў ля вытокаў стварэння, станаўлення і развіцця юрыдычнага факультэта Калінінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе выконваў абавязкі загадчыка кафедры грамадзянскага і працоўнага права. У кастрычніку 1971 г. быў абраны сакратаром партыйнага камітэта Калінінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У чэрвені 1976 г. запрасілі на працу ў Карагандзінскі дзяржаўны ўніверсітэт на юрыдычны факультэт, дзе працаваў на пасадзе загадчыка кафедры грамадзянскага і працоўнага права. З ліпеня 1978 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце. Працаваў на пасадах: дацэнта кафедры гісторыі СССР і БССР і выконваў абавязкі дэкана юрыдычнага факультэта (1978 г.); загадчыка кафедры дзяржавы і права аддзялення правазнаўства гістарычнага факультэта (1979 г.); загадчыка кафедры працоўнага, грамадзянскага права і працэсу (1980 г.); прафесара кафедры працоўнага, грамадзянскага права і працэсу (1988 г.). У 1988 г. прызначаны на пасаду загадчыка кафедры дзяржаўнага, працоўнага і аграрнага права. З 1990 па 1994 г. з’яўляўся дэканам факультэта правазнаўства, а з 1994 па 1996 г. — дэканам факультэта права і эканомікі. З 2002 па 2003 г. працаваў на пасадзе дэкана юрыдычнага факультэта. З 1988 г. з’яўляецца загадчыкам кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права юрыдычнага факультэта. У 1981 г. у Харкаўскім юрыдычным інстытуце была абаронена доктарская дысертацыя «Правовые проблемы социального обеспечения колхозного крестьянства». Аднак ВАК СССР дысертацыю больш за сем гадоў не зацвярджала. Пасля яшчэ двойчы выходзіў на абарону дысертацыі: у 1985 г. — у Інстытуце дзяржавы і права Акадэміі навук СССР і ў сакавіку 1987 г. — у Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук Казахскай ССР. У 1988 г. быў выдадзены дыплом доктара юрыдычных навук і ў 1990 г. прысвоена званне прафесара. У чэрвені 2003 г. абраны членам-карэспандэнтам, а ў 2004 г. — акадэмікам Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук г. Мінска. Больш за 10 гадоў з’яўляўся членам спецыялізаванага савета па абароне дысертацый пры дзяржаўнай навуковай установе «Інстытут дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Удзельнічаў у падрыхтоўцы заключэнняў на праекты заканадаўчых і іншых нарматыўных прававых актаў. У 2005 г. указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў удастоены персанальнай надбаўкі за выдатны ўклад у развіццё вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Навуковая дзейнасць правіць

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы Іван Гушчын стварыў навуковую школу «Абарона сацыяльных, працоўных, аграрных, зямельных і прыродарэсурсных правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь», якая зарэгістравана і атэставана НАН Беларусі. З’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых прац, у іх ліку манаграфіі, навучальныя дапаможнікі, падручнікі, а таксама навуковыя артыкулы і тэзісы навуковых дакладаў.

Асноўныя працы правіць

  • Принципы трудового процессуально-процедурного права // Социальное и пенсионное право.- Москва, 2006.- № 1.- С. 29-32.
  • Понятие и виды принципов трудового процессуально-процедурного права как самостоятельной отрасли права Республики Беларусь // Проблемы правового регулирования экономических отношений на современном этапе: Сборник материалов Международной науч.-практич. конф., Гродно, 2006 г. / Отв. редактор В. С. Елисеев.- Гродно: ГрГУ, 2006.- С. 31-37;
  • Юридические процедуры в трудовом процессуально-процедурном праве // Нормативная основа правовой системы Республики Беларусь: материалы респ. науч.-практич. конф., Гродно 28-29 апреля 2006 г. / Гродн. гос. ун-т.; Под ред. д-ра юрид. наук, проф. Н. В. Сильченко.- Гродно: ГрГУ, 2006.- С. 310—319;
  • Трудовое процессуально-процедурное право — новая самостоятельная отрасль права, ее предмет, метод и система // Современные проблемы трудового права и права социального обеспечения: материалы международной научно-практической конференции (г. Минск, 22-23 июня 2006 г.) / науч. ред. А. А. Войтик [и др.].- Минск БГУ, 2006.- С. 176—185;
  • Источники трудового процессуально-процедурного права: понятие и виды // Веснік Гродзенскаго дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. Псіхалогія № 3 (58), 2007. — С. 56-65.
  • Юридические процедуры, возникающие при заключении, изменении и прекращении трудового договора (контракта) // Веснік Гродзенскаго дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. Псіхалогія № 4 (62), 2007. — С. 24-30.
  • Трудовое процессуальное право: учебник / И. В. Гущин [и др.]; под общ. Ред. И. В. Гущина. — Минск: Тесей, 2008. (С грифом Министерства образования). — 468 с.
  • Трудовое процессуально-процедурное право: Курс лекций / И. В. Гущин [и др.]; Под общ. Ред. И. В. Гущина. — Минск: Дикта, 2008. — 548 с.
  • Юридический процедуры, возникающие при регулировании отношений в сфере занятости и трудоустройства населения в Республике Беларусь // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. № 1 (66), 2008. — С. 64-68.
  • Юридические процедуры, возникающие при регулировании рабочего времени // Вестник Гродненского государственного университета имени Я. Купалы. Серия 4. Правоведение. № 2 (84). — 2009. — С.41-51.
  • Понятие, виды и порядок исчисления сроков в трудовом процессуальном праве // Научно-практический журнал «Прово.by». — № 2. — 2009. — С.70-76.
  • Юридические процедуры, возникающие при правовом регулировании времени отдыха работников // Конституционно-правовое регулирование общественных отношений в Республике Беларусь и других европейских государствах: сб. науч. ст., посвящ. 20-летию каф. гос., тр. и с.-х. права ГрГУ им. Я. Купалы / ГрГУ им. Я.Купалы; редкол.: Л. Я. Абрамчик [и др.]. — Гродно: ГрГУ, 2009. — С. 128—140.
  • Правовое регулирование отношений в сфере занятости и трудоустройства // Защита трудовых и других социально-экономических прав граждан Республики Беларусь: сб. науч. ст. / ГрГУ им. Я. Купалы; редкол.: Л. Я. Абрамчик [и.др.]. — Гродно: ГрГУ, 2009. — С.67-75.
  • Юридические процедуры, возникающие при материальной ответственности работников за ущерб, причиненный нанимателю / Современные тенденции кодификации законодательства (10 лет ГРК, ХПК, ТК РБ): сборник материалов Междунар. Науч.-практич. Конф., Минск, 6 ноября 2009 г. / Редкол.: Т. А. Белова [и др.] / НЦЗПИ; БГУ.- Минск: Белпринт, 2009.- С. 362—371.
  • Трудовое право: учеб-метод комплекс / И. В. Гущин [и др.]; под. общ. ред. И. В. Гущина. — Гродно, ГрГУ, 2010.
  • Дисциплинарная ответственность работников за нарушение трудовой и производственной дисциплины в Республике Беларусь / И. В. Гущин // Трудовое право в России и за рубежом. — № 2. — 2010. — С. 33 — 36.
  • Особенности правового регулирования порядка предоставления гражданам Республики Беларусь адресных льгот как вида их социального обеспечения / И. В. Гущин // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. — № 4. — 2010. — С. 51 — 62.
  • Особенности правового регулирования порядка предоставления отдельным категориям граждан Республики Беларусь бесплатного или льготного обеспечения лекарственными средствами и перевязочными материалами / И. В. Гущин // Pravo.by. — 2010. — № 2. — С. 21-26.
  • Право граждан, пострадавших от катастрофы на ЧАЭС, на социальную защиту / И. В. Гущин // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. — № 3 (100). — 2010. — С. 30 — 36.

Прэміі і ўзнагароды правіць

Адзначаны знакам «Выдатнік вышэйшай школы Расійскай Федэрацыі». Узнагароджаны медалямі «Ветэран працы» і «Партызан Вялікай Айчыннай вайны», Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2009 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена падзяка за ўклад у развіццё ў краіне вышэйшай адукацыі і падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў юрыстаў, уклад у развіццё юрыдычнай навукі ў Рэспубліцы Беларусь.

Зноскі

  1. http://lf.grsu.by/index.php?option=com_content&view=article&id=159 Гушчын Іван Вітальевіч

Літаратура правіць

  • // Защита трудовых и других социально-экономических прав граждан Республики Беларусь : сб. науч. ст./Учреждение образования «Гродненский гос. ун-т им. Я.Купалы»; ред.кол.: С. В. Агиевец, и др., Л. Я. Абрамчик. — Гродно : ГрГУ, 2009. — С.3-6

Спасылкі правіць